Грамадства1010

Ля Палаца Рэспублікі — прыхільнікі апазіцыйных кандыдатаў са сцягамі + відэа

Ля Палаца Рэспублікі, дзе адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты, знаходзяцца некалькі дзясяткаў прыхільнікаў Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава і Рыгора Кастусёва.

13:45

Зараз на прыступках Палаца Рэспублікі каля 200 чалавек, адносна пераважаюць прыхільнікі Саннікава, якія вітаюць свайго кандыдата гучнымі крыкамі і воплепскамі: «Саннікаў, мы пераможам!», гукаюць яны.

Вітаюць таксама Севярынца, Раманчука, Кастусёва (кожная з групаў).

Была наладжана таксама скайп-трансляцыя з Варшавы з лідэрам «Гавары праўду!» Уладзімірам Някляевым. Някляеў цешыцца вялікай колькасці народу на плошчы, якія прыйшлі падтрымаць яго.

Някляеў цяпер камунікаецца з Саннікаў праз скайп. Някляеў кажа, што зараз ён знаходзіцца ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы, дзе яго таксама павіншавалі з перамогай. Лідар «Гавары праўду!» чарговы раз падкрэсліў дасягнутага з Саннікавым на мінулым тыдні пагаднення аб супрацоўніцтве.

Падышла да Саннікава яго жонка Ірына Халіп з кветкамі, але кветкі так і пакінула ў руках.

***

Яны разгарнулі сімволіку кандыдатаў, сцягі кампаній «Гавары праўду», «Еўрапейская Беларусь», а таксама бел-чырвона-белыя сцягі.

Спачатку прыхільнікі кандыдатаў стаялі на плошчы некалькімі асобнымі групамі. Здавалася б, чым не сімвал раз’яднанасці апазіцыі:

Аднак потым групы зліліся ў адну, і пашыхтаваліся ля прыступак да галоўнага ўваходу ў Палац рэспублікі. Між іншым, па-над імі, на вялікім экране, прымацаваным да фасада Палаца рэспублікі, паказваюць выяву вялізнага чырвона-зялёнага сцяга.

Выглядае ўсё гэта так:

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу46

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу46

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць