Музыка22

Смок он зэ ўотэр! + відэа

У Мінск можа прыехаць культавы гурт Deep Purple.

У Мінску плануецца адзіны канцэрт вядомай брытанскай рок-групы Deep Purple. Чакаецца, што выступ пройдзе 27 сакавіка 2011 года ў сталічным Палацы спорту.

Як паведамілі арганізатары канцэрту, Deep Purple плануе выступ у беларускай сталіцы ў рамках еўрапейскага турнэ. Разам з тым на афіцыйным сайце гурта яшчэ не з'явіўся расклад канцэртаў на наступны год. У лістападзе-снежні 2010 года Deep Purple выступіць у Германіі і ў Францыі.

Брытанская рок-група была створаная ў лютым 1968 года ў Хартфардзе (Англія) і на пачатку выступала пад назвай Roundabout. Музычныя крытыкі называюць Deep Purple адным з заснавальнікаў хард-рока і высока ацэньваюць іх уклад у развіццё прагрэсіўнага рока і хэві-метала.

За 40 гадоў існавання гурта яго склад неаднаразова змяняўся, у агульнай колькасці ў розны час у гурце гралі 14 чалавек. Ударнік Іэн Пэйс - адзіны музыка, які ўдзельнічаў ва ўсіх складах Deep Purple. Музыкі "класічнага" складу Deep Purple - гітарыст Рычы Блэкмар, клавішнік Джон Лорд, бубнач Іэн Пэйс - лічацца інструменталістамі-віртуозамі. У свеце прададзена каля 150 мільёнаў копій іх альбомаў.

Кошт квіткоў на канцэрт у Мінску складзе: танцпол - 150 тыс., фан-зона - 250 тыс., сектары - ад 130 тыс. да 280 тыс. беларускіх рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?39

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках3

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца68

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі7

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць