Улада

Барыса Хамайду нечакана выпусцілі з-пад арышту

Пасьля таго, як учора яму прысудзілі 5 сутак зьняволеньня за арганізацыю пікету з заклікам байкатаваць выбары, рашэньне Чыгуначнага райсуду апратэставала пракуратура. Віцебскі апазыцыянэр кажа, што сам у пракуратуру не зьвяртаўся.

Паводле Барыса Хамайды, вызваленьне з-пад арышту было нечаканым: да яго прыйшлі супрацоўнікі ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе ён адбываў пакараньне, ды зачыталі пастанову абласнога суду. З гэтага дакумэнту ён зразумеў, што абласная пракуратура па ўласнай ініцыятыве апратэставала ўчорашняе рашэньне судзьдзі Чыгуначнага райсуду Алены Цыганковай. І абласны суд прызнаў, што пяць сутак арышту — гэта неадпаведнае пакараньне за арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванага пікету.

Нагадаем, што ўчора сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і беспартыйны апазыцыянэр Барыс Хамайда выйшлі ў цэнтар Віцебску з плякатамі «Толькі байкот» і «Удзел у выбарчым фарсе — гэта здрада Радзіме». Празь дзьве гадзіны іх затрымалі і завезьлі спачатку ў пастарунак, дзе склалі пратакол за адміністрацыйнае правапарушэньне паводле артыкула 23.34, а потым пад аховай даставілі ў суд. Судзьдзя Алена Цыганкова прысудзіла Яну Дзяржаўцаву 350 тысяч штрафу, а Барысу Хамайду — 5 сутак арышту.

Спадар Хамайда сваё нечаканае вызваленьне тлумачыць так: «Улады імкнуцца давесьці, што выбары праходзяць легітымна. Наша пакараньне стала памылкай „агульнадзяржаўнага маштабу“, бо судзьдзя „перастаралася“, не зразумеўшы, што трэба дэманстраваць усебаковую ляяльнасьць падчас агітацыйнай кампаніі. Маё меркаваньне пра неабходнасьць байкоту пацьвердзілася яшчэ раз: улады імкнуцца паказаць, што Лукашэнка абраны легітымна, а ў тым, што ён будзе абраны большасьцю галасоў, я сумненьняў ня маю — гэты сцэнар ужо адшліфаваны да дробязяў, і перашкодзіць яго выкананьню можа толькі байкот».

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць