Улада11

«Віцебскі кур'ер» зноў мусіў пераехаць

Рэдакцыя недзяржаўнай газэты ў чарговы раз вымушана была зьмяніць адрас: «Віцебскаму кур'еру» адмовілі ў працягу арэнды на былым месцы – у таксаматорным парку па вуліцы Гагарына.

Рэдакцыя недзяржаўнай газэты ў чарговы раз вымушана была зьмяніць адрас: «Віцебскаму кур'еру» адмовілі ў працягу арэнды на былым месцы – у таксаматорным парку па вуліцы Гагарына.

Цяпер рэдакцыя месьціцца ў адміністрацыйным будынку №120 па Маскоўскім праспэкце. Станоўчым момантам гэтага апошняга пераезду супрацоўнікі лічаць тое, што на новым месцы рэдакцыі дазволена арэндаваць тры пакоі, тым часам як у канторы таксапарку даводзілася задавальняцца двума.

Тым ня менш, гэта ўжо другі вымушаны пераезд цягам апошняга году – летась у лістападзе гарадзкія ўлады загадалі «Віцебскаму кур'еру» выехаць з будынку Культурна-дзелавога цэнтру «Віцебск», дзе рэдакцыя мясьцілася апошнія 10 год.

Ад таго часу «Віцебскі кур'ер» мае праблемы ня толькі з арэндай памяшканьняў, гаспадары якіх апасаюцца здаваць вольныя плошчы недзяржаўнай газэце, але й з падпіскай ды распаўсюдам. У Віцебску газэту можна набыць толькі ў прыватных распаўсюднікаў або падпісацца на яе праз банк, прыватным чынам – пошта падпіску на «Віцебскі кур'ер» не прымае, і ў шапіках «Саюздруку» яго прадаваць забаронена.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць