Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Мілінкевіч і Лябедзька ў ролі сьпіндактароў

Так на мове піяршчыкаў клічуць тых, хто спрабуе адкруціць назад непрыемны паварот сюжэту. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Спадары Лябедзька і Мілінкевіч абмяняліся рэвэрансамі.

Былы кандыдат на прэзыдэнта кажа, што на меркаваным другім Кангрэсе дэмсілаў гатовы саступіць болей годнаму лідэру, калі такі знойдзецца.

Са свайго боку, кіраўнік АГП, адкідаючы паклёпы, што ён капае пад Мілінкевіча, прапанаваў увогуле не выносіць на кангрэс пытаньне пра выбары старшыні палітрады АДС.

Абодва выступілі такім чынам ў амплюа сьпіндактароў (так на мове піяршчыкаў клічуць тых, хто спрабуе адкруціць назад непрыемны паварот сюжэту).

Сапраўды, ужо гуляе жарт, што правадыры зноў не падзялілі між сабой індзейцаў.

Нагадаю: гэта некалі Анатоль Лябедзька, маючы на ўвазе дэфіцыт шараговага актыву, іранічна зазначыў: "Правадыроў многа — індзейцаў мала".

Дык вось, днямі прэсавая служба АГП заявіла, што каманда Мілінкевіча вярбуе прыхільнікаў, мякка кажучы, некарэктнымі мэтадамі.

Гаворка ідзе пра заключэньне своеасаблівых палітычных кантрактаў. Патэнцыйныя кандыдаты ў мясцовыя Саветы падпісваюць трафарэтныя заявы, згодна зь якімі абавязуюцца падтрымліваць Мілінкевічаў рух "За свабоду" і адпаведную фракцыю на кангрэсе. Ну а былы кандыдат на прэзыдэнта абяцае ім, у сваю чаргу, пратэкцыю ў якасці даверанай асобы на мясцовых выбарах.

Вось і стаў біць у звон штаб АГП: маўляў, дэмакратычны рух не прырастае новымі людзьмі, а толькі перавярбоўвае партыйцаў!

Паплечнікі Мілінкевіча, са свайго боку, патлумачылі, што вырашылі ўжыць такія вось своеасаблівыя "гарантыйныя лісты" як "страхоўку ад магчымых правакацыяў". Бо ўсім жа мясцовым кандыдатам у душу не заглянеш, а так — хоць нейкія маральна-палітычныя абавязкі!

Але назіральнікі ўсё адно падазраюць, што насамрэч рыхтуецца глеба для міжусобнага змаганьня на кангрэсе.

І вось зараз сп.сп.Лябедзька зь Мілінкевічам паказваюць, што для іх не праблема закілзаць амбіцыі.

Жэсты выглядаюць высакародна. Але, прабачце, калі дзяліць няма чаго, дык нашто тады той кангрэс?

Юры Дракахруст на радыё "Свабода" зладзіў вялікую перадачу на гэтую тэму з удзелам і Мілінкевіча, і Лябедзькі. Але выразнага адказу на простае пытаньне так і не прагучала.

Нехта скажа: кангрэс патрэбен дзеля канцэптуальных напрацовак.

Непераканаўча. Кангрэсы, як і мітынгі, мала прыдатныя дзеля выпрацоўкі моцных стратэгій. Калі за год нічога не напрацавалі, то ад разавага тлумнага мерапрыемства тым болей ня варта чакаць ідэйных прарываў. З трыбуны можна толькі выгукваць лозунгі. Але і зь імі праблема.

Напрыклад, пасьля вясновых выбараў хто-кольвек з апазіцыйных лідэраў зрабіў стаўку на незалежніцкую рыторыку. Усяляк разьдзімалася тэма гіпатэтычнага рэфэрэндуму, меркавалася стварыць блок "За незалежнасьць" (дзе ён?), пісаліся адозвы ў трохі архаічнай стылістыцы "а-ля Кастусь Каліноўскі".

Але гэта ўжо не працуе. Лёзунгі абароны сувэрэнітэту даўно перасталі быць манаполіяй апазыцыі, імі неўпрыкмет авалодаў афіцыйны лідэр. Калі яму пашэнціць яшчэ і завязаць, хаця б дзеля блізіру, нейкія перамовы з Захадам, то апанэнты ўлады страцяць манаполію і на гэты вэктар.

Гаворка не пра тое, што няма небясьпекі нашай незалежнасьці. Гаворка пра тое, што незалежнік — гэта не прафэсія і не індульгенцыя.

Палітык мусіць быць гнуткім і крэатыўным. Нашы ж апазыцыйныя лідэры адметныя тым, што з упартасьцю, вартай лепшага ужытку, раз-пораз ідуць у рожкі між сабой. А потым мусяць браць на сябе ролю сьпіндактароў.

Каментары6

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць