Грамадства

Пяць гадоў варты ў Курапатах

Паўтара дзесятка чалавек прыйшлі сёньня днём у Курапаты, каб ускласьці кветкі, запаліць сьвечкі, памаліцца за ахвяраў камуністычнага тэрору ды ўзгадаць, што адбывалася на тэрыторыі мэмарыялу пяць гадоў таму.

Паўтара дзесятка чалавек прыйшлі сёньня днём у Курапаты, каб ускласьці кветкі, запаліць сьвечкі, памаліцца за ахвяраў камуністычнага тэрору ды ўзгадаць, што адбывалася на тэрыторыі мэмарыялу пяць гадоў таму. У акцыі бралі ўдзел былыя абаронцы Курапатаў, а таксама сьвятар і вернікі Аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Сустрэча былых абаронцаў Курапатаў была прымеркаваная да пятай гадавіны разгону міліцыяй намётавага лягеру. 8 лістапада 2001 году АМАП разагнаў маладых людзей, якія не давалі будаўнічай тэхніцы, што працавала на пашырэньні менскай кальцавой аўтадарогі, уехаць на тэрыторыю мэмарыялу. Сустрэча абаронцаў пачалася малебнам каля галоўнага курапацкага крыжа, які правёў сьвятар незарэгістраванай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Віктар Кавалькоў. Пасьля сьвятар зьвярнуўся да вернікаў:

(а.Кавалькоў: ) «Шаноўныя сябры, сёньня, 7 лістапада, мы сабраліся адзначыць дату не тую, якую спраўляюць пераемнікі бальшавіцкага рэжыму. Які катаваў тых людзей, што ляжаць тут. Але мы смуткуем па тых людзях. Пакуль наша краіна не атрымае тую свабоду, за якую яны змагаліся».

Слова ўзяў лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяржук Высоцкі:

(Высоцкі: ) « Праўда – гэта галоўная праява Боскай сілы. І калі казаць праўду, асноўнай сілай, якая вытрымала той курапацкі чын, былі моладзевыя нацыянальна-патрыятычныя, дэмакратычныя арганізацыі. Я прыгадваю, што тут рабілася. І зьбіваньне людзей АМАПам і выкраданьне людзей, і калі кінулі ў намёт атрутнае рэчыва, і калі дасылалі правакатараў і арганізоўвалі бойкі. Курапацкі чын даў Беларусі вельмі шмат. Была праява нацыянальнай волі, нацыянальна–вызвольнае напаўненьне беларускага руху».

Курапацкая варта цягнулася 280 дзён з верасьня 2001, па ліпень 2002 году.

Антось Шкурынскі з Расеі правёў сярод абаронцаў Курапатаў амаль паўгады:

(Шкурынскі: ) Я сапраўды быў тут са студзеня да самага заканчэньня вахты. Многа тут было і добрага, і кепскага. Мы тут сапраўды трымаліся з усіх сілаў. Мы сюды прыйшлі па закліку сэрца».

Сваімі ўспамінамі таксама падзяліўся абаронца Курапатаў Уладзімер Паветкін з Барысава. Удзельнікі сустрэчы ўсклалі да крыжоў кветкі і запалілі сьвечкі.

Каментары

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць