Музыка

Вольскі запрасіў на «Белую яблыню грому» жывых класікаў белліта

Канцэрт 16 снежня на вершы класікаў беларускай літаратуры збіраюцца наведаць Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Васіль Сёмуха.

«Белая яблыня грому» — праграма Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Прэм’ера праграмы адбылася ў сакавіку ў Купалаўскім тэатры пры поўным аншлагу.

— Нас тады папракалі, што была абраная такая маленькая зала, — кажа Лявон Вольскі. — Але камерны тэатр — выдатнае месца для такіх імпрэзаў!.. Цяпер, калі мы вырашылі прадставіць публіцы пашыраную версію канцэрту, супалі 2 рэчы — Купалаўскі тэатр зачыніўся на рэстаўрацыю, і зала мусіла быць ужо большая. Таму 16 снежня «Белая яблыня грому» будзе прадстаўленая ў канцэртнай зале «Мінск»!

Тыя, хто быў на прэм’еры, смела могуць замаўляць квіткі зноў.

Па-першае, дадаліся новыя спевы: на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Па-другое, на канцэрце Лявон заспявае шмат новых песняў, якіх не чулі яшчэ нават самыя адданыя фанаты.

— Пакуль што мы трымаем гэта ў сакрэце, каб зрабіць большы сюрпрыз!.. — усміхаецца Вольскі.

Дарэчы, з дванаццаці паэтаў, на чые вершы напісаная «Белая яблына грому», цяпер жыве толькі адзін — Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, на чый верш была створаная галоўная песня праграмы. Таму Вольскі проста не мог не запрасіць дзядзьку Рыгора на канцэрт.

— Мы запрашалі Рыгора Іванавіча яшчэ на першы канцэрт у сакавіку, але тады ён толькі выйшаў з лякарні і прысутнічаць не змог, — кажа Лявон Вольскі. — Гэтым разам, спадзяюся, у класіка атрымаецца.

Апроч Барадуліна Вольскі вырашыў запрасіць на канцэрт яшчэ двух класікаў сучаснай беларускай літаратуры — паэта Генадзя Бураўкіна (сярод іншага, аўтара славутай «Калыханкі») і перакладчыка Васіля Сёмуху («Біблія», «Фаўст» і г.д.). Перадача запрашэнняў адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы і атрымалася вельмі сімвалічнай.

— Я ўдзельнічаў у прэзентацыі першага непадцэнзурнага твора Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы», — расказвае Лявон Вольскі. — Тамсама былі шаноўныя Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Васіль Сёмуха. І ўсё выйшла сімвалічна, амаль як у Дантэ: сама «Белая яблыня грому» створаная на вершы класікаў, і падчас імпрэзы ў памяць класіка Караткевіча я запрасіў на канцэрт жывых класікаў!..

Лявон Вольскі запрашае на канцэрт і вас — у атачэнні класікаў, напярэдадні Калядаў атрымаць зарад класічнага беларускага пазітыву!

«Белая яблыня грому»

16 снежня (чацвер) а 19-й гадзіне

КЗ «Мінск»

Квіткі (017) 2801510, (029) 6555596

www.soundline.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ27

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ27

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць