Эканоміка22

Сідорскі паляцеў у Маскву

Прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі правядуць рабочую сустрэчу ў Маскве

Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін правядуць сёння сустрэчу ў Маскве, на якой узгодняць пазіцыі па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Як паведаміў прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўрада Аляксандр Цімашэнка, рашэнне аб сустрэчы было прынята прэм’ер-міністрамі

напярэдадні вечарам падчас тэлефоннай размовы.

Нагадаем, 3 снежня Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове абмеркавалі ход падрыхтоўкі пагадненняў у межах стварэння АЭП у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі прэм’ерамі падчас сустрэчы сам-насам 19 лістапада ў Санкт-Пецярбургу.

Было адзначана, што ў цэлым пагадненні маюць высокую ступень гатоўнасці да падпісання. Прэм’ер-міністры дамовіліся, што астатнія пытанні па дакументах у выпадку неабходнасці або ў тэлефоннай размове, або ў рамках асабістай сустрэчы яны ўзгодняць да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, якая павінна адбыцца ў снежні 2010 года.

На 9 снежня ў Маскве запланавана пасяджэнне вышэйшых органаў Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана і ЕўрАзЭС.

Чакаецца, што Адзіная эканамічная прастора стане наступнай ступенню інтэграцыі краін — удзельніц Мытнага саюза. Яна будзе прадугледжваць свабодны рух тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, узгодненую макраэканамічную палітыку.

2 снежня віцэ-прэм’ер расійскага ўрада — міністр фінансаў Аляксей Кудрын заявіў журналістам, што пагадненні па стварэнні АЭП

плануецца падпісаць «найбліжэйшым часам, літаральна праз тыдзень».

Беларусь заявіла пра намер падпісаць асноўны пакет пагадненняў па стварэнні АЭП да канца 2010 года, а таксама правесці неабходныя працэдуры па ратыфікацыі гэтых пагадненняў. Першапачаткова бакі заяўлялі, што Адзіная эканамічная прастора павінна пачаць працу 1 студзеня 2012 года, пасля падпісання і ратыфікацыі пакета дакументаў.

17 лістапада на пасяджэнні ўрада РФ Уладзімір Пуцін заявіў: «Калі ратыфікацыя ўсяго пакета па Адзінай эканамічнай прасторы адбудзецца раней за 1 студзеня 2012 года, то мы адпаведным чынам адрэагуем у нашых узаемаадносінах у сферы эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасці ў сферы энергетыкі, па пытанні прымянення або непрымянення мытных пошлін на некаторыя віды тавараў».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту2

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць