У чацвер, ў 19.05, на тэлеканале «Лад» будзе паказаны дакументальны фільм пад назвай «Дар'я Домрачава. Прадстаўляючы Беларусь».
У стужцы раскрываецца аўтарскі погляд Дар'і Домрачавай на свет вялікага спорту знутры, на жыццё ў камандзе і на найскладанейшы шлях да першых у яе жыцці алімпійскіх стартаў і п'едэсталаў Кубка свету.
Здымкі фільма вяліся больш чым у 10 краінах свету. Толькі на прагляд матэрыялу пайшло 8 месяцаў, а на мантаж - больш за паўгода. Гукавы шэраг фільма пабудаваны на любімых музычных творах Дар'і, паведамляе афіцыйны сайт бронзавай прызёркі Алімпіяды ў Ванкуверы.
Каментары