Меркаванні4444

Пазняк ізноў хваліць Някляева

«А апошнія дамоўленасці Лукашэнкі ў Маскве паказваюць, што за прызнанне выбараў і захаванне ўлады ён гатовы на чарговы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі».

«Апошнія дамоўленасьці Лукашэнкі ў Маскве паказваюць, што за прызнаньне выбараў і захаваньне ўлады ён гатовы на чарговы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі» — заявіў старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк.

Камэнтуючы прапанову Уладзімера Някляева да альтэрнатыўных кандыдатаў зьняцца з выбараў, лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у інтэрвію Радыё Свабодзе сказаў:

— Яшчэ ў самым пачатку выбарчай кампаніі я казаў, што фармальна, аб’ектыўна і незалежна ад палітычнай рыторыкі

толькі Някляеў зьяўляецца рэальным альтэрнатыўным кандыдатам супраць рэжыму Лукашэнкі, бо толькі Някляеў рэальна сабраў патрэбную колькасьць подпісаў грамадзянаў, каб быць зарэгістраваным кандыдатам у прэзыдэнты.

Астатнія восем кандыдатаў 100 тысячаў подпісаў не сабралі і былі фактычна прызначаныя рэжымам, уключаныя ў яго выбарчую гульню. Таму менавіта ад Някляева можна было спадзявацца самастойнай пазыцыі і рэальнай ацэнкі палітычнай сытуацыі.

І тут здарыўся якраз той выпадак, калі тэорыя пацьвердзілася практыкай. Ён адзіны, які адэкватна зразумеў палітычную схему псэўдавыбараў, і прапанаваў свабоднае рашэньне,

прычым — адзіна правільнае рашэньне выхаду з тупіка, якое магло б перакуліць усю сыстэму фальшывых выбараў.

Менавіта — паставіць умовай выкананьне закону, і пры адмове яго выкананьня зьняцца ўсім кандыдатам. А ўмова такая: Лукашэнка ня мае законнага права чацьвёрты раз балятавацца на выбарах. Істотна, што Някляеў імкнецца пераканаць астатніх спарынг-партнэраў зрабіць гэты грамадзянскі крок.

Гэта важна, бо сытуацыя імкліва горшыць.

Апошнія дамоўленасьці Лукашэнкі ў Маскве паказваюць, што за прызнаньне выбараў і захаваньне ўлады ён гатовы на чарговы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі.

І ўжо здае іх на нашых вачах. Удзел спарынг-партнэраў у выбарчым спэктаклі рэжыму выглядае цяпер ужо зусім дрэнна.

Але складанасьць у тым, што каб асягнуць вынік, зьняцца з выбараў трэба ўсім. Ці здольныя яны гэта зрабіць? — пытаньне амаль рытарычнае. Тым ня менш, яно ўжо пастаўлена. І гэта той канкрэтны выпадак, калі лёс Бацькаўшчыны залежыць ня толькі ад Лукашэнкі.

Каментары44

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць