Музыка1515

Песні гэтых выбараў. Відэакліпы

Падборка мегахітоў сёлетняй выбарчай кампаніі.

Традыцыя вершаскладання ў гонар прадстаўнікоў ўлады сягае сівой мінуўшчыны.
Яшчэ сярэднявечныя ўладары любілі, калі прыдворныя паэты складалі оды ў іх гонар. Беларуская сучаснасць прыўнесла ў гэтую традыцыю якасныя і колькасныя змены — з радыёкропак і экранаў тэлевізараў загучалі песні, складзеныя ў гонар прэзідэнта. Асабліва яскравай выдалася сёлетняя прэзідэнцкая кампанія. Яе асаблівасць у тым, што напачатку з’явілася іранічная песня аб безвыходнасці палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Аднак не ўсе зразумелі гэтую іранічнасць і хлопцы з невядомага раней гурту «Рокерджокер» пачалі гучаць на ўсіх радыёстанцыях.

Што праўда, беларускія інтэрнаўты вельмі хутка давялі абсурднасць песні «Саня останется с намі» да лагічнага завяршэння.
Новая версія кліпу ўмомант здабыла папулярнасць у беларускіх блогах і сацыяльных сетках.

Цікава, што яскравая палітычная фігура Лукашэнкі прыцягвае ўвагу творцаў не толькі з абшараў Сінявокай. Невядомыя расійскія музыкі проста ў студыі радыёстанцыі запісалі кліп, ад прагляду каторага ў вышэйшых эшалонах беларускай улады можа спыніцца не адно сэрца.

Такі сабе падарунак на Новы год ад братняга народу. Што праўда, у святле апошніх дамоўленасцяў Масквы і Мінска, не зусім актуальны.

Пасля такога ўдару з усходу самы час прыгадаць кампанію 2006 году і яе знакаміты хіт «Слухай Бацьку», па-майстэрску выкананы асабіста Анатолем Ярмоленкам і яго капэлай «Сябры». Песня задумвалася і выконвалася абсалютна сур’ёзна, без нейкага намёку на жарты з кіраўніка краіны.

Злыя языкі пагаворваюць, што такім чынам спадар Ярмоленка хацеў выйсці з няміласці, у каторую трапіў, абараняючы беларускую мову.
Так гэта, альбо не — невядома. Аднак з няміласці Ярмоленка выйшаў.

Здавалася б, хіт «Сяброў» застанецца непераўзыдзеным.

Аднак літаральна ўчора байнэт скалануўся. У сетцы з’явілася песня, якая несумненна стане этапам развіцця ўсяго беларускага музычнага мастацтва.
Дарма, што выконвае яе дзіцячы хор. Відэа пакуль няма, але, улічваючы шалёную папулярнасць трэка, кліп на яго неўзабаве павінен з’явіцца.

«Наш презідент», аўтарства педагога-вакаліста дзіцячай музычнай студыі «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песні і танца Узброеных сілаў Беларусі Наталлі Монцік. Яе вучні і выканалі песню.

Аднак незалежніцкі лагер быў гатовы да такога кроку. Некалькі тыдняў таму на прасторах беларускага інтэрнэту пачаў гуляць кліп гурту «Антыакупанкі» «Толькі Зянон!».

Цікава, што пакуль толькі два беларускія палітыкі былі ўвасобленыя ў музычных творах. Час іншых, спадзяемся, яшчэ наперадзе.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць