Улада1919

«Мы не быдла, таму на датэрміновае галасаванне мы не ідзём»

Кандыдаты ад апазіцыі заклікаюць не галасаваць датэрмінова.

Сёння пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі. На працягу пяці дзён ўчасткі для галасавання будуць працаваць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзіны.

Для галасавання на выбарах зроблена 7.447.000 бюлетэняў. Па дадзеных абласных выканкамаў і Мінскага гарвыканкама, у Беларусі пражывае 7.094.614 выбаршчыкаў.

Запасныя бюлетэні склалі 4,9% ад колькасці выбаршчыкаў.

У Брэсцкую абласную камісію паступіла 1.080.500 бюлетэняў, у Віцебскую абласную — 942.000, Гомельскую абласную — 1.168.000, Гарадзенскую абласную — 849.000, Мінскую абласную — 1.163.500, Магілёўскую абласную — 872.000, Мінскую гарадскую — 1.371.500.

Выбарчым правам у Беларусі валодаюць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Бюлетэнь для галасавання можна атрымаць не толькі пры прад’яўленні пашпарта, але і іншых дакументаў — ваеннага білета, службовага пасведчання дзяржслужачага, пенсійнага пасведчання і студэнцкага білета пры наяўнасці фатаграфіі.

Цэнтрвыбаркам Ярмошынай актыўна падтрымлівае практыку датэрміновага галасавання.

На прэзідэнцкіх выбарах у 2006 годзе за пяць дзён датэрмінова прагаласавала аж 31,3% выбарцаў.

Для параўнання: ва Украіне і Расіі гэтая лічба ніколі не перавышала 1–2%.

Як стала вядома са сведчанняў падпалкоўніка міліцыі Мікалая Казлова, датэрміновае галасаванне выкарыстоўваецца для фальсіфікацыі вынікаў народнага выяўлення волі. Казлова звольнілі пасля таго, як ён спрабаваў перашкодзіць укіду бюлетэняў у скрынку ў часе датэрміновага галасавання.

Кандыдаты ў прэзідэнты ад апазіцыі заклікаюць галасаваць не датэрмінова, а менавіта ў дзень выбараў.
«Датэрміновае галасаванне — гэта падарунак рэжыму. Гэта магчымасць усе гэтыя бюлетэні скрасці і вынікі датэрміновага галасавання зрабіць такімі, якія неабходныя для ўмоўнай перамогі Лукашэнкі. І ўсе галасы будуць аддадзеныя яму», — кажа Рыгор Кастусёў.

Яго падтрымлівае Мікола Статкевіч: «Калі іх загоняць на гэтае папярэдняе галасаванне, то гэта азначае, што яны двума галасамі прагаласуюць за ўладу. Бо не тое, што там бюлетэні мяняюць, там яшчэ ўдвая дадаюць».

Віталь Рымашэўскі адзначае, што тыя, хто мае розум, не пойдуць галасаваць датэрмінова:

«Мы людзі свабодныя, мы не быдла, таму на датэрміновае галасаванне мы не ідзём».

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы68

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы68

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць