Усяго патроху33

З пачатку 2010 года беларусаў паменела на 17 тысяч

З пачатку 2010 года колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася на 16,9 тысячы.

На 1 снежня ў краіне пражывала 9 млн. 483,1 тыс. чалавек, паведамляе Белстат са спасылкай на папярэднія вынікі перапісу насельніцтва 2009 года і даныя бягучага ўліку.

Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 26.125 чалавек ліку памерлых над лікам народжаных пры дадатным міграцыйным прыросце 9.229 чалавек.

У Мінску за 11 месяцаў колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 843,7 тыс. да 1 млн. 861,8 тыс., у той час як у астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся.

У прыватнасці, у Гомельскай вобласці на 1 снежня налічвалася 1 млн. 435,5 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2010 года — 1 млн. 439,2 тыс.); у Мінскай — 1 млн. 412,4 тыс. (1 млн. 419,9 тыс.); у Брэсцкай — 1 млн. 395,3 тыс. (1 млн. 399,2 тыс.); у Віцебскай — 1 млн. 222,5 тыс. (1 млн. 229,4 тыс.); у Магілёўскай — 1 млн. 89,1 тыс. (1 млн. 97,3 тыс.); у Гродзенскай — 1 млн. 66,5 тыс. (1 млн. 71,3 тыс.).

За студзень-лістапад у Беларусі нарадзілася 98.992 дзіцяці (на 1.712 менш у параўнанні з такім жа перыядам 2009 года), памерла 125.117 чалавек (на 2.154 больш).

За гэты ж перыяд у краіну прыбыло 14.034 чалавекі, выехала 5.642.

Колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 1,3% (да 74.558), скасаванняў шлюбу — павялічылася на 4,2% (32.718). На тысячу шлюбаў прыпадае 439 разводаў, у той час як за аналагічны перыяд 2009 года — 416.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць