Падзякі

«Наша Ніва» ў Кракаве

– Пётар, ці ты мог бы расказаць пра «Нашу Ніву» ў нас, у Massolit? Здавалася б, што супольнага мае кракаўская кнігарня-кавярня, прызначэньне якой – папулярызаваць ангельскамоўную літаратуру, са сьціплым беларускім тыднёвікам? Мо гэта проста пабочны прадукт глябалізму? А можа і не...

– Пётар, ці ты мог бы расказаць пра «Нашу Ніву» ў нас, у Massolit?

Здавалася б, што супольнага мае кракаўская кнігарня-кавярня, прызначэньне якой – папулярызаваць ангельскамоўную літаратуру, са сьціплым беларускім тыднёвікам? Мо гэта проста пабочны прадукт глябалізму? А можа і не...

У панядзелак 13 лістапада адразу пасьля імшы ў францысканцаў пайшоў у Масаліт. Сабралася дзесьці 20–25 чалавек, пераважна моладзь, але быў таксама прафэсар філязофіі Ян Скачынскі, Ліля Коўкель, беларуска, выкладчыца Ягелёнскага ўнівэрсытэту, і Рафал Раманоўскі, карэспандэнт «Gazety Wyborczej», які быў маім суразмоўцам.

«Каму адрасавана «Наша Ніва»? Якая ў яе грамадзка-палітычная арыентацыя? Якое ў яе стаўленьне да беларускай улады? Да апазыцыі? Да Касьцёлу і Царквы? Што будзе далей зь беларускай незалежнай прэсай?» – прыкладна такія пытаньні дамінавалі падчас спатканьня. Людзі жыва і шчыра цікавіліся «НН», Беларусьсю, праблемамі беларускай мовы, культуры, гісторыі, мэнтальнасьці, ідэнтычнасьці і г.д. Досыць важны досьвед, бо гэта давала адчуць, што ты, беларус, не самотны ў гэтым жорсткім сьвеце. А раз не самотны, значыцца, ёсьць падставы для надзеі на лепшае.

Атмасфэра сустрэчы была прыемная ва ўсіх аспэктах. Памяшканьне невялікае, утульнае, застаўленае кніжкамі і часопісамі. Экспрэс з кавай, кіпень для гарбаты, сок, пернікі, цукеркі. Інтэлігентная і цікавая публіка. Адзінае, чаго не хапала, гэта Хадановіча. Але яму трэба было ехаць да сваіх вучняў, выконваць сваю працу на той самай нашай ніве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць