Улада1010

Самы гуманны суд у свеце: Пачобуту далі 1 750 000 штрафу

Журналіст, якога ўчора забралі ў КДБ, сёння асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

Такі прысуд быў агучаны журналісту ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут атрымаў 1 750 000 штрафу «за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу» 19 снежня.

Пачуўшы прысуд, журналіст гучна прамовіў: «Хай жыве наш савецкі суд — самы гуманны суд у свеце!»

«Свае каментарыі трымайце пры сабе», — зрэагавала суддзя.

«Суд заслухаў толькі сведак-міліцыянтаў, адмовіўшыся запрасіць сведку з майго боку, які пацвердзіў бы, што я выконваў на плошчы прафесійныя абавязкі.. Гэтаксама суддзя не далучыў да справы відэаматэрыялу, дзе было відаць, што я быў на плошчы з журналісцкім бэджам навідавоку. Міліцыянты ж сцвярджалі, што дакумента ў мяне не было», — перадае словы журналіста сайт БАЖ. Сведкамі ў судзе выступалі супрацоўнікі міліцыі Дударчык і Налецкі.

А.Пачобут сёння выправіцца дамоў у Гродна. Прысуд ён збіраецца абскарджваць.

Пачобута забралі у гродзенскае Упраўленне КДБ учора ўвечары, пасля вобшуку ў яго дома. Да сённяшняй раніцы не было звестак пра тое, дзе знаходзіцца журналіст. Як паведаміў А.Пачобут, яго дапыталі як сведку па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках». Ён адзначае, што

супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе падчас допыту «вельмі карэктна».

Пасля супрацоўнікі міліцыі машынай даставілі журналіста ў Мінск. «Калі выехалі на мінскую дарогу, я быў пэўны, што мяне вязуць у Амерыканку», — кажа А.Пачобут. Аднак адвезлі ў Мінск, у РУУС Кастрычніцкага раёна, дзе ён і правёў гэтую ноч.

«Гэта помста КДБ за маю журналісцкую дзейнасць, за тую няўдалую „гутарку“, за скаргу ў пракуратуру»,
 — сказаў Андрэй. Ён схіляецца да думкі што гэтым разам яго могуць асудзіць на суткі. «Але я не баюся, настроены рашуча, па-баявому».

Нагадаем, што ён быў затрыманы на плошчы Незалежнасці і суткі правёў у аўтазаку. Яго справа разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёну. Але ў апошні момант журналіста вызвалілі, заявіўшы, што па яго справа накіраваная на дадатковую праверку. Сам Андрэй патлумачыў, што дапамаглі актыўныя дзеянні яго рэдакцыі.

8 студзеня Пачобута прымусова даставілі ў КДБ на размову. Журналіст сцвярджае, што гутарка нагадвала допыт, і яго нават некалькі разоў ударылі па галаве. Ён падаў скаргу ў пракуратуру.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес46

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес46

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць