Навіны33

Перад пасольствам Беларусі ў Лондане чыталі вершы Някляева

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі і дэмакратычнай апазіцыяй прайшла перад амбасадай Беларусі ў Лондане

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі і дэмакратычнай апазіцыяй прайшла 16 студзеня перад амбасадай Беларусі ў Лондане. Арганізатарамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары — члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускага таварыства. Акцыя сабрала больш за 50 чалавек.

Удзельнікі пікета звярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць кампанію запалохвання і тэрору супраць грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, і незалежных СМІ. Акрамя гэтага, удзельнікі акцыі запатрабавалі правесці новыя дэмакратычныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары без удзела Аляксандра Лукашэнкі. «Гэты чалавек не мае юрыдычнага і маральнага права балатавацца на пасаду прэзідэнта», заявілі ўдзельнікі пікета.

На пікеце выступіў а. Аляксандар Надсан, вядомы грамадскі і рэлігійны дзеяч, духоўны лідар беларускай эміграцыі. Прамовіла сястра палітвязня Андрэя Саннікава.

Удзельнікі пікета раскрытыкавалі нядаўні прэс-рэліз пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі, у якім распавядаецца пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрымання вязняў у СІЗО КДБ і пра нібыта магчымасць доступа сваякоў і адвакатаў да вязняў. Быў зачытаны спіс абвінавачаных па крымінальнай справе аб нібыта арганізацыі масавых беспарадкаў.

Акрамя гэтага, удзельнікі пікета ўшанавалі памяць людзей, якія зніклі або памерлі пры нявысветленых абставінах ў 90-я гг.: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, Генадзя Карпенкі, Анатоля Майсені. Акцыя «Салідарнасць-16» з патрабаваннем празрыстага расследвання тых трагічных падзеяў была распачатая журналістам Ірынай Халіп, якая цяпер знаходзіцца за кратамі.

Напрыканцы акцыі ўдзельнікі зачыталі некалькі вершаў паэта Ўладзіміра Някляева, паэта і былога кандыдата ў прэзідэнты, які цяпер таксама быў збіты і кінуты ў турму 19-га снежня.

«Беларуская ўлада павінна ведаць, што нішто не забыта і нішто не даравана.
Рана ці позна ўсе адказныя за палітычныя рэпрэсіі і за забойства людзей будуць адказваць перад законам», заявілі ўдзельнікі акцыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць