Грамадства1414

Вольга Някляева атрымала першы ліст ад Уладзіміра Някляева

Лісты, якія спадар Някляеў пісаў раней, да Вольгі так і не дайшлі.

17 cтудзеня жонка палітзьняволенага, былога кандыдата ў прэзыдэнты, паэта Ўладзімера Някляева Вольга атрымала першы ліст ад мужа.

Ліст датаваны 12 студзеня. Лісты, якія спадар Някляеў пісаў раней, да Вольгі так і не дайшлі. Хоць адвакатка, якая сустракалася са сваім падабаронным яшчэ 29 сьнежня, казала, што лісты ён пісаў і адаслаў яшчэ да Новага году 7 лістоў.

Акрамя нейкіх асабістых момантаў, як распавяла Вольга, ён просіць кіпяцільнік і манікюрныя нажнічкі, якія яна ўжо перадавала мужу два тыдні таму. Яе насьцярожыла і фраза:

«Мне паабяцалі, што возьмуць перадачу і ад цябе».

З гэтага Вольга робіць выснову, што ня ўсе перадачы даходзяць. Да таго ж Някляеў просіць, каб Вольга перадала яму сала і сухафрукты. А гэтыя прадукты з 31 сьнежня забаронена перадаваць у СІЗА КДБ. Атрымліваецца, што вязьняў пра новаўвядзеньні не праінфармавалі. Вольга пажартавала: маўляў, падумае, што яна шкадуе…

Ліст на адной старонцы з агульнага сшытку. Напісаны, у адрозьненьне ад вершаў, вельмі разборліва і старанна.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

На могілках у Мінску знеслі старыя крыжы і агароджы. Замест іх ставяць безаблічныя бетонныя падгалоўнікі12

У невялікім англійскім горадзе на клумбах «высадзілі» пластыкавыя кветкі. І гэта прынцыповая пазіцыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць