Усяго патроху44

«Туалетны» канфуз здарыўся перад вяселлем прынца Уільяма

Вяселле прынца Уільяма, будучага спадчынніка брытанскага трона, і Кейт Мідлтан ледзь не азмрочылася канфузам, які вельмі павесяліў бы аматараў туалетнага гумару,
перадае NEWSru.com.

Справа ў тым, што шлюбная пара павінная была атрымаць вензель WC, які складаецца з першых літараў іх імёнаў — William і Catherine. Але гэтым жа спалучэннем літараў у Брытаніі традыцыйна пазначаецца прыбіральня.

На шчасце, арганізатары вяселля знайшлі спосаб пазбегнуць канфузу: яны памянялі літары месцамі, піша брытанская газета The Daily Mirror.

Сапраўды, нельга ўявіць сабе нават самых фанатычных манархістаў, якія згадзіліся б піць гарбату з кубкаў з ініцыяламі WC, адзначае The Daily Telegraph.

Акрамя таго, незадаволенасць «туалетным вензелем» была выказаная на найвышэйшым узроўні. «Калі каралеве прынеслі першыя эскізы посуду з вензелямі ўнука і будучай унучатай нявесткі, Елізавета II была непрыемна здзіўленая такім знаёмым спалучэннем дзвюх літараў, якія, аднак, ніяк не падыходзілі для каралеўскай фаміліі», — прыводзіць ІТАР-ТАСС словы крыніцы ў Букінгемскім палацы.

Цяпер каралеўскія дарадцы вырашаюць больш складаную праблему: калі для сувеніраў літары ў вензелі можна пераставіць, то ў момант каранацыі Уільяма — ён стаіць другім пасля свайго бацькі, прынца Уэльскага Чарлза, у спісе атрымальнікаў трона ў спадчыну — такая «ракіроўка» будзе абсалютна недапушчальная.

У выніку перад каранаваннем Уільяму, мабыць, усё-такі давядзецца змяніць імя.
Каралеўскія вензелі ставяцца на грамадскіх і дзяржаўных будынках, а таксама на афіцыйных дакументах.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць