Улада2121

МЗС Расіі: Санкцыі супраць Беларусі ўведзены ў разліку на падрыў сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне

Масква крытыкуе санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам і ЗША.

Міністэрства замежных спраў Расіі выступіла з крытыкай санкцый, уведзеных Еўрасаюзам і ЗША «ў дачыненні да Беларусі і яе кіраўніцтва».

«Вядома, кожная краіна сама дае ацэнку падзеям, што адбыліся ў Мінску 19 снежня 2010 года і пазней, — гаворыцца ў каментарыі афіцыйнага прадстаўніка МЗС Аляксандра Лукашэвіча. — У нас таксама ёсць сваё меркаванне наконт гэтага, якое мы не ўтойвалі як у двухбаковых кантактах з Мінскам, так і ў Радзе Еўропы падчас прыняцця адпаведных рашэнняў».

«Паслядоўная пазіцыя Расіі заключаецца ў неабходнасці самага шырокага ўцягвання Беларусі як суверэннай еўрапейскай дзяржавы ў працэсы міжнароднага супрацоўніцтва.

У гэтым стратэгічным кантэксце прымяненне супраць Беларусі па палітычных матывах аднабаковых санкцый у разліку на падрыў сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне будзе мець контрпрадуктыўны характар. Наадварот, наладжванне і развіццё ўзаемавыгадных і раўнапраўных сувязяў з Беларуссю спрыяла б паглыбленню там рыначных пераўтварэнняў і далейшаму станаўленню дэмакратычных інстытутаў», — лічаць у расійскім МЗС.

31 студзеня ЕС і ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ў сувязі з жорсткім разгонам акцыі апазіцыі ў цэнтры Мінска вечарам 19 снежня. ЕС забараніў уезд 158 беларускім чыноўнікам, ЗША пашырылі свой спіс і аднавілі санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў «Полацк-Шкловалакно» і «Лідская лакафарба».

13 студзеня міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што прынятая днём раней рэзалюцыя Савета Еўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжання РФ. Камітэт міністраў Рады Еўропы заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў. Камітэт міністраў заявіў, што «прадоўжыць падтрымліваць устанаўленне больш цесных адносін паміж Радай Еўропы і Беларуссю толькі на аснове павагі еўрапейскіх каштоўнасцяў і прынцыпаў».

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць