Літаратура44

Клінаў і Акудовіч – на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы

Пісьменнікі бяруць удзел у прэзентацыях незалежных выдавецтваў.

Пісьменнікі бяруць удзел у прэзентацыях незалежных выдавецтваў, што ладзіцца ў рамках 18-га Мінскага кніжнага кірмаша

Каб прадставіць найбольш беларускіх кніг і аўтараў, незалежныя выдаўцы аб’ядналіся на адным стэндзе. На агульным стэндзе будуць кнігі выдавецтваў «Логівнаў», «Галіяфы», «Лімарыус», Зміцера Коласа і выдавецкіх серый Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», часопісаў «ARCHE», «Дзеяслоў», «pARTisan».

Выдаўцы арэндавалі мінімальна магчымую выставачную плошчу (два квадратныя метры). Але спадзяюцца, што гэтага хопіць, каб арганізаваць цікавыя сустрэчы.

Графік сустрэч каля стэнда незалежных выдаўцоў.

10 лютага (чацвер)

14:00 – 16:00 рэдактар часопіса «pARTisan» Артур Клінаў прэзэнтуе ваенны раман «Шалом».

16:00 – 17:00 Філосаф Валянцін Акудовіч тлумачыць галоўнае пра кнігі «Код адсутнасці», «Архіпелаг Беларусь» .

11 лютага (пятніца)

14:00 – 16:00 Прэзэнтацыя серыі гістарычных кніг часопіса «ARCHE», сустрэча з выдаўцом Валерам Булгакавым.

16:00 – 17:00 Арцём Кавалеўскі чытае паэзію са зборнікаў «Аддаленасць і адданасць», «АдмыСЛОВЫя гульні».

17:00 – 18:00 – Андрэй Хадановіч расказвае свае паэтычныя «Несіметрычныя сны».

12 лютага (субота)

13:00 – 14:00 Анатоль Вярцінскі прадстаўляе зборнік паэзіі «Асобныя радкі».

14:00 – 15:00 Алесь Разанаў чытае «З Веліміра Хлебнікава», «З апокрыфа ў канон», «Воплескі даланёю адною».

15:00 – 16:00 Наталка Бабіна падпісвае раман «Рыбін горад».

13 лютага (нядзеля)

11:00 – 12:00 Зміцер Колас прадстаўляе кнігу Тувэ Янсан «Камета над далінай мумітроляў» (ілюстрацыі аўтаркі; пераклад са шведскай – Настассі Лабоды і Алесі Башарымавай).

12:00 – 13:00 Вера Жыбуль чытае любімыя ўрыўкі са свайго перакладу кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і то ўбачыла там Аліса» (часопіс ARCHE #10-2009).

13:00 – 14:00 – беларускія эльфы і хобіты прадстаўляюць казку Дж. Р. Р. Толкіна «Каваль з Вялікага Вутану» (пераклад з англійскай – Антон Францішак Брыль).

Каментары4

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць