Грамадства2727

Праляскоўскі і Радзькоў на адкрыцці Кніжнага кірмаша пілі гарэлку

9 лютага адчыніўся 18-ты Мінскі кніжны кірмаш.

9 лютага ў НВЦ «Белэкспа», што па вуліцы Купалы, 27, адчыніўся 18-ты Мінскі кніжны кірмаш. У яго працы бяруць удзел прадстаўнікі 23 краін. Кірмаш будзе працаваць да 13 лютага.

Адкрылі 18-ты Мінскі міжнародны выставу-кірмаш міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў і пасол Германіі ў Беларусі Крыстаф Вайль.

Усе прамаўлялі па-руску, нягледзячы нават на беларускую мову вядучай.

Хаця Радзькоў заклікаў чытаць творы Багдановіча, Купалы, Караткевіча. І ўзгадаў колішнюю размову з Аляксандрам Лукашэнкам. Калі мянялася праграма па беларускай літаратуры, скарачалася, Лукашэнка спытаў у міністра адукацыі, навошта той гэта робіць. Маўляў, трэба, каб у школах чыталі класіку. Як апраўдаваўся Радзькоў, невядома. Ён не стаў дагаворваць да канца. Але, мяркуючы па выніках тых зменаў, знайшоўся, чым аргументаваць сваю пазіцыю.

У «ганаровай варце» за Праляскоўскім і Радзьковым стаялі неўязныя ў ЕС чыноўнікі: намеснікі міністра інфармацыі Лілія Ананіч і Ігар Лапцёнак, намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, старшыня Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец.

Генерал Чаргінец выступіў коратка. Ён не закрануў сітуацыю з паэтам Някляевым, але і апанентаў не крытыкаваў. А калі заўважыў у натоўпе журналістаў мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, паспяшаўся прадставіць яго,

і назваў главой каталіцкай царквы Філарэтам.

Пры аглядзе экспазіцый, чыноўнікі зайшлі на стэнд выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», дзе акрамя кніг была і гарэлка з агуркамі.

На гасцінным панадворку Радзькоў з Праляскоўскім узнялі па кілішку.

Сярод прысутных на выставе-кірмашы былі Пятро Краўчанка, былы міністр замежных спраў Беларусі, кіраўніца прэс-службы МУС Святлана Бароўская, паслы Літвы, Ізраіля.

Адразу пасля афіцыйнага адкрыцця выставы выявіўся і першы бестселер. Гэта кніга Юрыя Шаўцова «Об’едінённая нація. Феномен Беларусі». Тыя нешматлікая асобнікі, што засталіся ад выдання 2005 года, адразу раскупілі. «Колькі ні прывозім, заўжды прадаецца», – адзначылі прадстаўнікі расійскага выдавецтва «Еўропа».

Прысутнічаюць на выставе і кнігі Анатоля Рубінава, вершы з якіх ужо другі тыдзень актыўна абмяркоўваюцца ў інтэрнэце.

Праца кірмашу працягнецца да 13 лютага. Удзел у ім прымаюць выдаўцы з 23 краін. Ганаровым госцем сёлета з’яўляецца Германія. З праграмай мерапрыемстваў кірмашу можна пазнаёміцца тут.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць