Меркаванні1414

Павал Севярынец. Знайсьці мужыка

У Малым Сітне асабліва ясна разумееш, чаму Лукашэнка просіць падтрымкі ў жэншчын. Справа ня ў тым, што жанчыны складаюць большасьць насельніцтва Беларусі. І нават ня ў тым, што ў асноўным яны галасуюць за таго, паводле вызначэньня папулярнай савецкай песенькі, сапраўднага мужчыну, які гуляе ў хакей. Рэч у тым, што ўласна мужчыны ў нас у краіне – ужо даўно вялізны дэфіцыт.

У Малым Сітне асабліва ясна разумееш, чаму Лукашэнка просіць падтрымкі ў жэншчын. Справа ня ў тым, што жанчыны складаюць большасьць насельніцтва Беларусі. І нават ня ў тым, што ў асноўным яны галасуюць за таго, паводле вызначэньня папулярнай савецкай песенькі, сапраўднага мужчыну, які гуляе ў хакей. Рэч у тым, што ўласна мужчыны ў нас у краіне – ужо даўно вялізны дэфіцыт.

Здавалася б, дзе яшчэ шукаць у Беларусі «мужоў моцных», як не на радзіме Ўсяслава Чарадзея, Андрэя Полацкага й Францыска Скарыны, у вёсцы, лясным ды азёрным краі паляўнічых, рыбаловаў і змагароў за волю? Калі ўжо ня рыцараў ці джэнтэльмэнаў – дык хаця б проста нармалёвых мужыкоў?

Але на сіценскіх мужыкоў глядзець шкада. Што й казаць, калі нават у поўных сем’ях тут жонка піша заяву на алімэнты, каб спагнаць з мужавага заробку з дапамогай участковага прынамсі нейкую суму?.. Калі ісьці на выбары супраць старшыні сельсавету ў Сітне (дарэчы, таксама жанчыны) пагадзіліся адны жанчыны? Калі з п’янкамі, злоўжываньнямі й крадзяжом лесу ў прамгасе змагаецца хіба што выпускніца вучэльні майстрыца Вікторыя Віктараўна (мужчыны з такой працы проста зьбягаюць)? Калі нават у ТБМ ды МФ тут запісваюцца дзяўчаты, а хлопцы сарамліва аднекваюцца: «Я ў палітыку ня лезу»?

Пэўна, толькі гены Эўфрасіньні ды Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, што ў апошнюю вайну вынесла з поля бою сотні параненых, а сама засталася бяз рук і ног, ратуюць Полаччыну... Ды ці яе адну? «Грубая мужчынская праўда» заключаецца ў тым, што жанчыны вымушаныя працаваць на эстакадзе, узворваць палеткі, калоць дровы, браць на сябе ўсю адказнасьць за сям’ю й лёс цэлых вёсак. І, як той казаў, ані табе сьлёз, ані сантымэнтаў.

Узгадваю размову з адным баўгарынам, які прыяжджаў сюды дзеля абмену досьведам у справе «аксамітных рэвалюцыяў» – у свой час ён быў актыўным удзельнікам вулічных выступаў, што зрынулі спачатку камуністаў, а затым і іхніх спадкаемцаў – сацыялістаў. «Праглядаў запісы ўсіх вашых апошніх дэманстрацыяў, – казаў мне ён, – і нічога не разумею. Чаму ў вас наперадзе заўсёды ідуць дзеці? У нас студэнтаў, а тым больш школьнікаў запіхвалі паглыбей у калёну – тут жа справа сур’ёзная. Тое самае ў грузінаў, азэрбайджанцаў, сэрбаў... Увогуле, дзе вашыя мужыкі?

І праўда: увогуле, дзе нашыя мужыкі?

Мужчынскія ўчынкі ў сёньняшняй Беларусі – зьява настолькі рэдкая, што кідаецца ў вочы. Вось Аляксандар Казулін галадуе больш за месяц. Вось Аляксандар Мілінкевіч, запісаны ў інцыятыўныя групы больш як 200 апзыцыйных кандыдатаў, езьдзіць па ўсёй краіне й добрасумленна зьбірае подпісы. Вось Мірон уздымае чарговы бел-чырвона-белы сьцяг па-над Віцебскам. Маладафронтаўцы, у якіх перасаджалі ўсіх лідэраў, пад пагрозай 193 артыкулу Крымінальнага кодэксу працягваюць акцыі пратэсту й выходзяць на плошчу.

Беларусь краіна хрысьціянская, і таму патрыярхальная. Мужчына – кармілец і абаронца, апірышча сям’і й лідэр грамадзтва. Калі цяперашнія мужыкі не адчуваюць роднае зямлі пад нагамі й Госпада Бога па-над сабой, сьпіваюцца, губляюць волю й гонар, ператвараюцца ў мэблю ва ўласнай хаце – гэта разбурае і сям’ю, і працу, і нацыю.

Беларусі наканавана трымацца на моцных мужчынах. Бо «жонцы галава муж» і «кожнаму мужу галава – Хрыстос» (Да Карынцянаў 11:3).

На жанчынах Беларусі ня выцягнуць. Горы работы й нетры занядбанага багацьця, вяршыні творчасьці й далягляды духу, вуліцы й начныя дахі чакаюць сапраўдных беларускіх мужчынаў.

Мужыкі! Досыць сьпівацца, лайдачыць і хавацца па кухнях. Пад’ём!

Гэта нашая рызыкоўная, руплівая, цяжкая мужчынская справа – нацыянальнае абуджэньне.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну1

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну1

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць