Спорт11

Белгідрамет: Спадзявацца на пацяпленне ў дзень матчу БАТЭ — ПСЖ не выпадае

Вечарам у чацвер будзе мінус 20°С, але з паўночным ветрам будзе стварацца ўражанне, што на вуліцы не менш — 25°С.

Маразы, якія запанавалі над Беларуссю, зноў прымусілі прызадумацца заўзятараў: ці варта ісці на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ — ПСЖ ў такую сцюжу, ды наогул ці адбудзецца гульня?

Нагадаем, што матч павінен прайсці ў чацвер, 17 лютага, пачатак, а 20-й.

Падставу для разважанняў разам з падрабязным прагнозам надвор’я даў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў:

«На гэтым тыдні ў Беларусі будзе сцюдзёна. Спадзявацца на тое, што ў дзень матчу пацяплее, не выпадае.

У чацвер днём будзе 15–17 градусаў марозу, а да вечара слупок тэрмометра апусціцца да мінус 20–22°С.

Апроч таго чакаецца паўночны вецер. З-за гэтага будзе яшчэ халадней. Гэта значыць, пры тэмпературы — 17–20°С з паўночным ветрам створыцца ўражанне,

што на вуліцы не менш — 25°С», паведамляе Goals.by.

Нагадаем, што ПСЖ папрасіў УЕФА перанесці мінскі матч. «Мы гатовы гуляць, а 12-й ці, а 14-й, заявіў галоўны трэнер парыжанаў Антуан Камбуарэ.

Рашэнне пра перанос гульні прымае ў дзень гульні арбітр. Калі стан газона — прыдатны для гульні, за гадзіну да матчу робіцца замер тэмпературы паветра на полі. У выпадку, калі яна ніжэй за мінус 15 градусаў, абодва клубы павінны даць згоду на ўдзел у матчы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць