Меркаванні4848

Лукашэнка наехаў на Захад: Злыя і непрыстойныя людзі

Аляксандр Лукашэнка даказвае, што ён у добрым здароўі і яму пляваць на рэакцыю на прысуды палітвязням.

Аляксандр Лукашэнка даказвае, што ён у добрым здароўі і яму пляваць на рэакцыю на прысуды палітвязням.

Пра траўму на лыжным курорце:

«Нічога падобнага не было. Я кожны дзень у Сочы на Краснай Паляне трэніраваўся. Гэта сапраўдная качка, лухта. Мабыць, хто-то хацеў, каб на яго звярнулі ўвагу. Такім чынам і звярнулі. Але, мабыць, усё ідзе адсюль, з Беларусі, і Расіі, можа быць. Камусьці, мабыць, гэта трэба».

Апазіцыю ён сам ствараць не будзе

«Апазіцыя павінна быць, але я сам сабе апазіцыю ствараць не буду. Але і перашкаджаць не буду аб’яднанню людзей з альтэрнатыўным пунктам гледжання». «Хоча апазіцыя з’явіцца — хай з’яўляецца». «Такая апазіцыя, як цяпер, будзе атрымліваць па башцы на ўсю катушку, калі будзе дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне».

Яна «ўзяла шлях на рэвалюцыйныя перавароты, і гэтым самым яны выдатна сябе апусцілі».

Пра рэакцыю Захаду на прысуды палітвязням

«Пляваць я хацеў на ўсе іх каментары. Гэта злыя і непрыстойныя людзі. З імі нельга ні размаўляць, ні выбудоўваць адносіны. Тым больш я сёння абсалютна ведаю і ўпэўнены, што яны хацелі ад Беларусі. Яны правалілі тут усё. Праваліўшы, яны сёння пачынаюць, для таго каб апраўдацца, лямантаваць на ўвесь свет, што тут ці ледзь не вязні палітычныя».

«Ніякіх вязняў тут няма, звычайныя крымінальніка, былыя зняволеныя і не па адным разу».

«Мы ведаем, чаго хочам: мы павінны будаваць сваю краіну». «Таму трэба супакоіцца і менш глядзець на тое, хто што вякне. Хай кажуць колькі заўгодна. Мы нікому не дазволім зламаць сітуацыю і зрабіць жабрацкай краіну»

Пра здраду Захаду Мубараку

«Вось іх сумленнасць і прыстойнасць. Бо Хосні Мубарак быў найблізкім сябрам амерыканцаў. І амерыканцы заўсёды абапіраліся на гэтую ключавую дзяржаву, дзе Мубарак гуляў галоўную ролю.

Туніс і іншыя — гэта быў увогуле ўзор для развіцця Афрыкі. Іх ствараў і падтрымліваў Еўрасаюз. І што адбылося, калі там пачаліся хваляванні? Яны кінулі гэтых прэзідэнтаў і пачалі патрабаваць дэмакратыі. Яны тут перайгралі самі сябе».

«Тое, што успыхнуў ўвесь арабскі Ўсход, — свету, і асабліва Еўропе і Амерыцы, ад гэтага горача будзе. Але гэта іх твар. Вось так яны сябе вядуць. Так яны кідаюць сваіх» сяброў «, на якіх яны абапіраліся».

«Гэта лішні раз пацвярджае, што гэта ўрок для нас: нікому нельга верыць, ні на каго нельга спадзявацца, толькі на свае сілы». «Нікому не патрэбна моцная краіна. Моцных баяцца і іх страшна не любяць. Моцныя не патрэбныя. Таму нас дзяўбуць і будуць дзяўбсці». «Яшчэ рана рабіць высновы па рэвалюцыям гэтага «перыметра арабскага Усходу».

Пра паўкаланіяльнае быццё Беларусі

«Беларускі народ заўсёды будзе адданы і верны дружбе з расейцамі. Калі хто-то там наверсе спрабуе выкарыстаць сітуацыю і нас нахіліць — нічога не выйдзе». «Вас [двух расейцаў, арыштаваных у межах справы пра так званыя беспарадкі] хто сюды клікаў граміць Дом ураду?!" «Мы ж Расею не папракалі, калі яны расстрэльвалі парламент і Дом урада — па Белым доме лупілі з танкаў. Мы не ўмешваліся ў іх справы. На Манежнай плошчы здарылася — мы спачувалі людзям. Чаго ж вы там ва ўгоду ці то Захаду, ці то ўнутраным сілам пачынаеце падыгрываць і нам тут праблемы ствараць?».

Пра здароўе. Можа, Пуцін і Мядзведзеў пагодзяцца прабегчыся

«Калі хто-небудзь з расейцаў са мной хацеў бы пракаціцца па схіле, у любым месцы, хоць цяпер, хто-небудзь хоча патрэніравацца па біятлоне, лыжах-то калі ласка, я магу і цяпер прабегчыся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — «Можаце не хвалявацца. Я сябе выдатна адчуваю».

Каментары48

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць