Культура

Belarus Press Photo: змены ва ўмовах конкурса

У намінацыях «Навіны» і «Людзі ў навінах» забароненая пастаноўка, а замест «Гламуру і рэкламы» будуць «Народныя традыцыі».

Усім, хто збіраецца прыняць удзел у конкурсе ў гэтым годзе, важна звярнуць увагу на наступныя пункты ўмоваў:

У намінацыях «Навіны» і «Людзі ў навінах» забароненая пастаноўка (любы ўплыў фатографа на падзею, аб’ект). Парушальнікі будуць дыскваліфікаваныя.

У 2011 годзе не будзе рубрыкі «Гламур і рэклама». Затое з’явіцца новая намінацыя — «Народныя традыцыі». Беларускія народныя святы, абрады, Купалы-Каляды, бабулі ў вышыванцы — гэта ўсё сюды.

Яшчэ адно новаўвядзенне — серыі будуць удзельнічаць асобна ад адзіночных здымкаў. У кожную намінацыю можна даслаць да 5-ці адзіночных фатаграфій і па 2 серыі (кожная да 12-ці здымкаў).

Журы ў гэтым годзе практычна ўсё новае, але па-ранейшаму міжнароднае і аўтарытэтнае. З’явіўся і беларускі суддзя — Яўген Казюля, старшыня НФК «Мінск», член савета творчага саюза «Фотамастацтва».

Нагадаем, што працы сёлета прымаюцца да 10 сакавіка. Усю інфармацыю можна атрымаць на сайце pressphoto.by.

Каментары

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету15

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Усе навіны →
Усе навіны

Ураган «Хелен» у ЗША: загінулі больш за 40 чалавек

З кастрычніка новы пакет санкцый запрацуе напоўніцу. Як да гэтай даты рыхтуюцца бізнэс і грузаперавозчыкі?1

Беларуса, затрыманага ў Чадзе, вызваляць разам з расіянамі

Нікол Пашынян заявіў пра гатоўнасць неадкладна падпісаць мірную дамову з Азербайджанам2

У Мінску скончылі прамыванне сетак пасля аварыі на водаправодзе2

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету15

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Галоўнае
Усе навіны →