Грамадства1212

Царкве «Новае жыццё» прапануюць выплаціць дзяржаве 250 млн рублёў

Гаспадарчы суд Мінска (ГСМ) прапанаваў сталічнай поўнаевангельскай царкве «Новае жыццё» ўнесці ў даход дзяржавы амаль 250 млн. рублёў, паведаміў БелаПАН юрыст абшчыны Сяргей Луканін.

Паводле яго слоў, 28 лютага ў царкву паступіла пастанаўленне суда з інфармацыяй аб распачынанні выканаўчай вытворчасці ў дачыненні да рэлігійнай абшчыны. У пастанове, у прыватнасці, адзначаецца, што 9 лютага ў суд паступіла заява Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з патрабаваннем распачаць выканаўчую вытворчасць па рашэнні ГСМ ад 29 ліпеня 2010 года. Суд распачаў выканаўчую вытворчасць і прапанаваў царкве на працягу сямі дзён пачынаючы з 28 лютага добраахвотна выплаціць названую суму. «У адваротным выпадку судовыя выканаўцы маюць права арыштаваць маёмасць царквы для наступнага яе продажу і пагашэння сумы», — сказаў Луканін.

Ён падкрэсліў, што абшчына не збіраецца выплачваць гэтыя грошы, паколькі лічыць усе рашэнні судоў, вынесеныя супраць царквы, заказнымі з боку ўлад, а таму незаконнымі. «Вернікі спадзяюцца на Бога і не будуць упускаць у будынак царквы чыноўнікаў, у тым ліку судовых выканаўцаў», — заявіў юрыст.

Рашэннем ад 29 ліпеня 2010 года ГСМ задаволіў патрабаванні сталічнага прыродаахоўнага ведамства па спагнанні з царквы больш за 257 млн. рублёў. З гэтай сумы абшчына павінна заплаціць каля 250 млн. рублёў у лік пагашэння ўрону, нанесенага прыродзе, і каля 8 млн. рублёў у якасці кампенсацыі дзяржаўнай пошліны, унесенай Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падачы іскавай заявы.

Справа распачата па іску сталічнага прыродаахоўнага ведамства, супрацоўнікі якога ў канцы 2009 года выявілі сляды нафтапрадуктаў у пробах, узятых на праезнай частцы дарогі каля будынка царквы, і інтэрпрэтавалі гэта як забруджванне навакольнага асяроддзя. Як сцвярджаюць прадстаўнікі царквы, пры адборы проб грунту не прысутнічалі панятыя і члены абшчыны. Тэрыторыя вакол царквы раней выкарыстоўвалася калгасам імя Калініна для сельгасвытворчасці, а затым на ёй размяшчалася несанкцыянаваная звалка прамысловых адходаў з рэшткамі і рухавікамі аўтамабіляў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць