Усяго патроху44

Вяселле пад вадой за 5 тысяч даляраў у Мінску + фота

Маладыя прасядзелі пад вадой хвілін дваццаць. Выплывалі, здаецца, задаволеныя.

2 сакавіка позна ўвечары ў мінскім Палацы воднага спорту Таццяна Амельянец і Вячаслаў Грышкевіч заключалі шлюб… пад вадой у басейне.

Маладыя — з гарадскога пасёлка Шарашова, што ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. 24-гадовы Вячаслаў працуе на будоўлі, 22-гадовая Таццяна — у краме. Сябравалі даўно, вырашылі ажаніцца. Можа, яны ніколі б і не палезлі ў гэты басейн, каб не выпадак…

У мінулым годзе пайшлі ў Мінску на выставу, каб набыць там сукенку Таццяне на вяселле, упрыгожанні на машыну, — расказвае Слава. — І аўтаматычна сталі ўдзельнікамі конкурсу. Так склалася, што галоўны прыз — заключэнне шлюбу ў гэтым Палацы воднага спорту — выйгралі мы. Тым не менш, афіцыйнае вяселле ў нас адбылося яшчэ ў ліпені мінулага года. Але не прападаць жа прызу. Усё ж бясплатна і так урачыста!

Мерапрыемства было прызначанае на 20.30. Ля басейна маладыя стаялі ў поўным вясельным убранні. Вячаслаў — у белым касцюме, Таццяна — у такой жа сукенцы. Вядоўца павіншаваў герояў урачыстасці, на іх праз нейкі час накінулі аквалангі, і тыя ў атачэнні дайвераў апусціліся на дно басейна. Там усё і праходзіла — падводны роспіс і нават распіццё шампанскага. У гэты час публіку бавілі спявак Саша Нема і дзяўчаты-сінхраністкі.

Маладыя прасядзелі пад вадой хвілін дваццаць. Выплывалі, здаецца, задаволеныя.

Пад вадой такое смачнае шампанскае, — прызналася Таццяна, хоць было так і не зразумела, як яна яго там піла. Для маладых усё бясплатна, яны за гэта не заплацілі ні рубля, — тым часам агучваў інфармацыю больш для журналістаў, чым для маладых, вядоўца. — А так гэтае вяселле каштавала б больш за 5 тысяч даляраў. І кампанія «Фішка.by», якая выступіла адным з галоўных арганізатараў мерапрыемства, абяцае, што такія падарункі будзем рабіць кожны год. А чаму так дорага — аж 5 тысяч даляраў? Падлічылі, што за ўсё трэба было б заплаціць такую суму. Але нам насустрач пайшоў Палац воднага спорту, дайвінг-цэнтр і гэдак далей… Самыя асноўныя расходы — гэта паслугі падводнага фатографа (каля 700 даляраў), відэааператара (каля тысячы). Сашу Нема трэба заплаціць 800 «зялёных».

…Здаецца, усё прайшло на ўзроўні. Наколькі такія вяселлі прыжывуцца ў нашым грамадстве, пакажа час. Радасць, скажам так, не з самых танных. Зрэшты, маладыя такому падарунку лёсу засталіся задаволенымі. Хоць святы прыходзяць і сыходзяць. А заўтра — на працу. Трэба, як кажуць, апускацца з нябёс на зямлю. Альбо падымацца на яе з пад вады.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць