Грамадства44

Без сораму. Лукашэнкаўцы запрасілі назіральнікаў АБСЕ на суды па Плошчы

Беларусь запрасіла назіральнікаў АБСЕ для ўдзелу ў ходзе судовых разбораў па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года,

паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, гэта тэхнічная місія экспертаў-юрыстаў ад АБСЕ, яе візіт чакаецца найбліжэйшым часам.

«Беларусь дэманструе сваю адкрытасць партнёрам па АБСЕ. Мы хочам, каб удзел знешніх экспертаў пацвердзіў, што ўсе судовыя працэсы праходзяць у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Беларусі», — сказаў Савіных.

Як раней паведамлялася, 3 сакавіка на пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ ў Вене кіраўнік дэлегацыі ЗША пры гэтай арганізацыі Іэн Келі заявіў, што Злучаныя Штаты зноў заклікаюць Беларусь да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх асоб, затрыманых па палітычных матывах.

Паводле слоў Келі, хуткія судовыя працэсы і прыгаворы «дэманструюць новыя спробы пазбаўлення людзей свабоды па яўна палітычных прычынах». «Яны таксама ўказваюць на тое, што ўрад Лукашэнкі наўмысна працягвае падаўленне тых, чые погляды адрозніваюцца ад пункту гледжання ўрада. Іншымі словамі, улады па-ранейшаму спрабуюць павярнуць свой народ назад і падарваць рух Беларусі ў напрамку Еўропы», — рэзюмаваў Келі.

31 снежня 2010 года Беларусь праінфармавала членаў пастаяннага савета АБСЕ аб рашэнні Мінска не прадаўжаць мандат мінскага офіса арганізацыі ў сувязі з «адсутнасцю аб’ектыўных падстаў для захавання місіі».

На думку палітолагаў, прычынай закрыцця офіса стала негатыўная ацэнка прадстаўнікамі АБСЕ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Нагадаем, абвінавачванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках з’яўляюцца 42 чалавекі. Чацвёра ўжо асуджаны. 17 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў Васіля Парфянкова да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 2 сакавіка ў тым жа судзе былі вынесены прыгаворы яшчэ тром абвінавачваным: Аляксандр Малчанаў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік — на тры з паловай, Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, — на чатыры гады. Усе будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы9

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

У Польшчы пракуратура наймала гіпнатызёра, каб пры яго дапамозе дапытваць падазраваных. А так можна?3

У Брэст прыблукаў малады лось ВІДЭА2

Муза Караткевіча пакінула ў спадчыну Пуціну калекцыю на $2 мільярды. Аказалася, там падробкі і копіі11

У Еўропе праз экстрэмальную спякоту загінулі ўжо дзясяткі людзей5

Беларускі акцёр-школьнік, які зачытваў «Гой ты, Русь моя, родная», расказаў, як паспеў з'ездзіць у «Артэк»15

Сямейная дынастыя з Самахвалавічаў пад Мінскам вырошчвае 30 тысяч раслін

У Мар'інай Горцы з пятага паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы9

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць