Сілы міжнароднай кааліцыі наносяць удары па авіябазах лівійскай арміі каля Трыпалі і Місраты.
для абароны заваёваў рэвалюцыі.
Лівійскі лідэр Муамар Кадафі выступіў па тэлебачанні і заклікаў суграмадзян ўзбройвацца для абароны заваёў рэвалюцыі, паведамляе Reuters.
Кадафі заявіў аб намеры адкрыць склады са зброяй ўсіх тыпаў, каб насельніцтва краіны змагло абараняць краіну.
Ён таксама заклікаў афрыканцаў, арабаў, лацінаамэрыканцаў і азіятаў ўстаць плячом да пляча з народам Лівіі, цытуе яго выступ агенцтва.
Па словах Кадафі, краіны Міжземнамор’я сталі «палігонам вайны». Лівійскі лідар таксама сказаў, што грамадзяне Лівіі паўстануць супраць «каланіяльнай агрэсіі крыжакоў».
Кааліцыя ў суботу ўвечары нанесла больш за 100 удараў ракетамі Tomohawk. Лівійскае тэлебачанне паведамляе, што пад удар трапілі не толькі вайскоўцы, але і грамадзянскія аб’екты.
Лівійскае тэлебачанне таксама паведамляла аб адным збітым французскім знішчальніку. Мінабароны Францыі гэта катэгарычна абвергла, паведаміўшы, што ні з адным з дваццаці французскіх баявых самалётаў, якія ўдзельнічаюць у сумесных дзеяннях, нічога не здарылася.
У бліжэйшы час чакаецца зварот прэзідэнта ЗША Барака Абамы з нагоды аперацыі, якая атрымала назву «Адысея. Рассвет» і кіраванне якой ЗША цяпер ўзялі на сябе. Пакуль Абама выступіў з кароткай заявай у часе візіту ў Бразілію. Ён сказаў, што амерыканскі ўдзел у аперацыі будзе абмежаваны днямі, не тыднямі — маецца на ўвазе, напэўна, да таго моманту, пакуль да берагоў Лівіі не падыдзе французскі авіяносец.
Лівійскае тэлебачанне паведамляе, што каля рэзідэнцыі Кадафі сабраліся сотні лівійцаў, якія скандуюць лозунгі ў яго падтрымку і гатовыя выконваць ролю жывога шчыта ў тым выпадку, калі кааліцыя вырашыць нанесці ўдары па рэзідэнцыі.
Рэзідэнцыя аточаная трыма бетоннымі мурамі. У ёй стаяць сучасныя сродкі супрацьпаветранай абароны.
Спікер лівійскай «палаткі» Мухамед Абдэль Касем
Як паведамляюць сведкі, сілы міжнароднай кааліцыі наносяць удары па авіябазах лівійскай арміі каля Трыпалі і Місраты.
Каментары