Улада5959

Байкот уладаў і выбараў — заклікаюць Казулін і палітыкі з кола Саннікава

«Да парламенцкіх выбараў больш за год. У нас ёсць усе шанцы ізаляваць ўладу і вымусіць яе пачаць перамовы з апазіцыяй аб правядзенні свабодных выбараў».

Былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, а таксама Віктар Івашкевіч, Яўген Афнагель і Павел Марыніч заклікаюць грамадства да тактыкі актыўнага байкоту.

«На апошніх выбарах большасць насельніцтва прагаласавала супраць дыктатара», — мяркуюць яны.

Яны грунтуюцца на лічбах з тых шасці ўчасткаў Мінска, дзе было рэальнае назіранне і галасы публічна лічылі (участкі 1, 6, 8, 9, 27, 49). На іх у сярэднім дэмакратычныя кандыдаты набралі разам 53% галасоў, Лукашэнка — 39%, супраць усіх прагаласавалі 8%.

Аўтары звароту тлумачаць разгон Плошчы і пагром апазіцыі тым, што Лукашэнка ведаў сапраўдныя настроі людзей. «Мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў была жорстка разагнаная спланаванымі дзеяннямі правакатараў і сілавікоў, прывезеных у Мінск з іншых абласцей», — пішуць яны.

«Незаконна утрымліваючы лідэраў у турме, улада хоча прымусіць апазіцыю сысці ў абарону», — пішуць яны.

«Не можа быць дыялогу з рэжымам, які захапіў закладнікаў і ўстаў на шлях дзяржаўнага тэрарызму, — рэзка заяўляюць яны. — Вымусіць дыктатара вызваліць палітвязняў могуць толькі моцныя і рашучыя дзеянні».

Яны думаюць, што «такім дзеяннем можа стаць масавае негвалтоўнае супрацьстаянне „Байкот дыктатуры“ — кампанія, заснаваная на непрызнанні ўлады, адмове ад супрацоўніцтва з ёй і непадпарадкаванні рэжыму».

Яны спадзяюцца, што на фоне пагаршэння эканамічнага становішча і росту пратэставых настрояў яна прывядзе да поўнай делегітымізацыі ўлады ў вачах беларусаў. Часткай кампаніі павінен стаць байкот маючых адбыцца парламенцкіх выбараў».

Аўтары звароту мяркуюць: «Беларусы яшчэ ніколі не ненавідзелі дыктатуру так моцна!»

На думку палітыкаў, «гэтая кампанія ўжо пачалася» спантанна. Што маецца на ўвазе? «У адказ на заклікі ўлады несці грошы ў банкі людзі сталі масава скупляць валюту. Нярэдкія выпадкі адмоваў плаціць незаконныя зборы, падпісвацца на афіцыйную прэсу або наведваць мерапрыемствы, якія арганізуюць дзяржаўныя органы. У Беларусь вярнуўся самвыдат».

Для поспеху кампаніі яны бачаць як патрэбу «рэгулярнае і аператыўнае данясенне праўдзівай інфармацыі да ўсяго насельніцтва». Прычым яны лічаць, што «з гэтым апазіцыя нядрэнна справіліся падчас прэзідэнцкай кампаніі і здольная справіцца і далей». «Цікавыя крэатыўныя ідэі распаўсюджваюцца вокамгненна — з кожным днём усё больш людзей разумеюць, што значыць ШОС».

«Спосабаў данясення інфармацыі сотні — папулярызацыя незалежных СМІ, рассыланне смс, вывешванне транспарантаў, правядзенне флэш-мобаў, пікетаў і мітынгаў, распаўсюджванне чутак і гэтак далей».

Акрамя распаўсюджвання антылукашэнкаўскай інфармацыі,

яны заклікаюць да «адмовы ад супрацоўніцтва з уладай».

Казулін, Шушкевіч расшыфроўваюць, што маюць на ўвазе: байкот дзяржаўных мерапрыемстваў, праўрадавых арганізацый і СМІ, грамадскае ганьбаванне дзяржслужбоўцаў, якія бяруць удзел у рэпрэсіях, а таксама меры эканамічнага характару (здыманне банкаўскіх укладаў, масавая скуплянне валюты, адмова ад тавараў і паслуг, байкот фірмаў, якія супрацоўнічаюць з рэпрэсіўнымі органамі).

Урэшце, фіналам стратэгіі мае стаць байкот выбараў.

Палітыкі прызнаюць, што «самыя сур’ёзныя апоры рэжыму, міліцыя і спецслужбы», падтрымлівалі яго 19 снежня верна. І спадзяюцца, што грамадскае непадпарадкаванне будзе ўплываць на іх.

Аўтары звароту лічаць, што грамадства дасягнула такой палітычнай спеласці, калі «мы адмаўляемся плаціць незаконныя паборы», «адмаўляемся ісці галасаваць па загадзе дэкана факультэта або дырэктара прадпрыемства», «адмаўляемся сыходзіць з плошчы ў цэнтры Мінска да тых часоў, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні».

Між тым у рэальнасці масавых праяваў такіх паводзінаў пакуль не назіралася.

І ўсё ж

аўтары спадзяюцца: «Да парламенцкіх выбараў больш за год. У нас ёсць усе шанцы правесці эфектыўную кампанію байкоту, ізаляваць ўладу і вымусіць яе неадкладна вызваліць палітвязняў і пачаць перамовы з апазіцыяй аб правядзенні свабодных выбараў».

Варта адзначыць, што толькі самыя згуртаваныя супольнасці (косаўскія албанцы, палестынцы) былі здольныя на такія маштабныя і доўгатэрміновыя кампаніі. Палітычная свядомасць беларусаў пакуль нашмат слабейшая.

Вазьміце польскую «Салідарнасць» — на што моцны быў рух, з мільёнамі ўдзельнічаў, тысячамі страйкаў, і то на глабальны байкот уладаў не замахваўся. Ён абмяжоўваўся больш лакальнымі дзеяннямі.

З ідэяй байкоту можа стацца тое самае, што з ідэяй альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў у свой час. У беларускіх умовах такі байкот падтрымаюць у той ці іншай ступені ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Інакш кажучы, працэнт ад насельніцтва. Які і сам сабой прыйшоў да жыцця па такіх маральных правілах. Нашмат большая колькасць людзей — пэўна, мільёны, — застаецца ў маўклівай апазіцыі, бо не бачыць эканамічнай і палітычнай магчымасці для пратэставага ладу жыцця. Узровень страху пасля выбараў ізноў вырас: прыгадваецца расказ Маі Абромчык, як яе сваякі баяліся нават тэлефанаваць яе бацькам.

Байкот парламенцкіх выбараў — лагічная прапанова, якая, можна меркаваць, будзе шырока абмяркоўвацца.
Грамадства ў такіх «выбарах», на якіх загадзя вядомыя пераможцы, сапраўды расчаравалася. Што да апазіцыі, то раней на абгрунтоўвала ўдзел эфектам ад звароту да выбарцаў праз дзяржаўныя СМІ і магчымасцю легальнага распаўсюду ўлётак. Аднак на іншым полюсе яна атрымлівала большую легітымізацыю выбарчага працэсу ў вачах насельніцтва.

Што да байкоту органаў улады, то гэты рамантычны заклік практычнага значэння, напэўна, мець не будзе.

У прыярытэты большасці беларусаў гэты заклік не трапляе. Аўтары звароту выдаюць жаданае за рэальнае.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:41

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:41

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць