Меркаванні55

Беларускія арганізацыі Літвы: «Толькі калі ўзнікала пагроза эканамічных санкцый, вызваляліся палітвязні»

Беларускія грамадскія арганізацыі Літвы апрылюднілі зварот да сусветнай грамадскасці з нагоды сітуацыі ў Беларусі пасля 19 снежня 2010 года.

«Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года

назіраюцца спробы легітымізаваць рэжым Лукашэнкі і апраўдаць рэпрэсіі, якія адбываюцца ў Беларусі. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца шэраг лаяльных да беларускай ўлады арганізацый.
Як прыклад — вынікі канферэнцыі, якая адбылася 12 сакавіка ў Рызе, на якой быў прыняты зварот з пратэстам супраць санкцый да рэжыма Лукашэнкі», — гаворыцца ў звароце.

Ад імя беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, якія не ўваходзяць у «Згуртаванне беларусаў Літвы» складальнікі ліста заяўляюць, што не падтрымліваюць прыняты на каферэнцыі ў Рызе зварот.

Выказалі беларусы Літвы і сваё стаўленне што да стратэгіі Еўрапейскага Саюза ў дачыненні беларускай улады. «

Дыктатура разумее толькі мову сілы. Гэта пацвярджаецца тым, што толькі тады, калі ўзнікала пагроза эканамічных санкцый, вызваляліся палітвязні і зніжалася хваля рэпрэсіяў», —
адзначаецца ў звароце.

Складальнікі звяртаюцца да Еўразвязу і сусветнай грамадскасці з заклікам «зрабіць рашучыя крокі зараз, якія паспрыяюць спыненню рэпрэсіяў у Беларусі. Такімі крокамі павінны стаць усе неабходыя санкцыі, супраць рэжыму Лукашэнкі».

«Разам з тым, — адзначаецца ў дакуменце, — мы заўсёды гатовыя да дыялогу з усімі дэмакратычными сіламі, як унутры Літвы, так і за яе межамі і падтрымліваем дыялог Еўропы з Беларуссю, пры ўмовах спынення рэпрэсіяў, вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных дэмакратычных выбараў.

Зварот падпісалі сябры Культурнага цэнтра Якуба Коласа ў Вільні, Таварыства беларускага пісьменства, Беларускага музея імя Ів. Луцкевіча, Таварыства беларускай культуры ў Літве, Моладзевай ініцыятывы StudAlliace, Беларускага бюро палітыча-грамадзянскага прадстаўніцтва ў Літве, Рады згуртавання беларускай моладзі Віленшчыны.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць