Эканоміка2323

У валюты будзе два курсы. Даляр для прадпрыемстваў — 3350 рублёў

Нацбанк дэвальваваў рубель для прадпрыемстваў на 10%. Курс для насельніцтва застанецца ранейшы.

Нацбанк дэвальваваў рубель для прадпрыемстваў на 10%. Курс для насельніцтва застанецца ранейшы.

Нацыянальны банк дазволіў банкам адхіляцца ад афіцыйнага курса замежнай валюты на 10%. Але толькі для прадпрыемстваў. Такая рэкамендацыя накіравана банкам лістом ад 29 сакавіка. Што яна азначае?

Імпартныя тавары падаражэюць. Валюту ў банках будзе купіць яшчэ цяжэй.
Гэта таксама ўдар па людзях. якія атрымліваюць паступленні ў валюце з-за мяжы.

Што датычыць прадпрыемстваў, то 

гэтая мера ўдарыць па імпарцёрах і падтрымае экспарцёраў.
З дапамогай яе дзяржава разлічвае спыніць падзенне золатавалютных запасаў. Іншага выхаду Нацбанк не меў. За апошнія месяцы фінансавы стан Беларусі стаў крытычным. Дэвальвацыя рубля склала ад пачатку года 6%. Новае рашэнне Нацбанка давядзе яе да 16%. Гэта рэкорд у Еўропе.

Ад 29 сакавіка банкі могуць прадаваць юрасобам даляры па 3340 рублёў, а еўра — па 4720 рублёў.

Фармальна сярэдні заробак у краіне застаецца на ўзроўні 450 даляраў. Хоць пры пераліку на камерцыйны курс ён зніжаецца да 400.

Большая частка валютных угодаў зараз будзе ажыццяўляцца па-за біржай.

Эканаміст Зміцер Крук кажа: «Фактычна, Нацбанк легалізаваў сітуацыю, якая цяпер утварылася на валютным рынку, калі курс быў насамрэч вышэйшым, чым дэкларавалася афіцыйна. Дадатковы курс выгадны для экспарцёраў, але ўсё адно шмат хто, у тым ліку і сярод прадпрыемстваў, будзе павінен прадаваць валюту на афіцыйным рынку і па афіцыйным курсе».

Прыводзім паведамленне Нацбанка даслоўна:

«З пачатку 2011 года Нацыянальным банкам праводзіцца работа для ўдасканалення механізма функцыянавання ўнутранага валютнага рынку Рэспублікі Беларусь. Так, у развіцці гэтага рынку асноўны акцэнт робіцца на яго пазабіржавы сегмент, дзе могуць пераразмяркоўвацца да 70 працэнтаў сродкаў у замежнай валюце, якія паступаюць на рахункі прадпрыемстваў ад экспарту тавараў і паслуг. Пазабіржавы валютны рынак ужо ў бліжэйшай перспектыве павінен стаць найбольш ліквіднай і ёмістай часткай ўнутранага валютнага рынку, на якой попыт прадпрыемстваў на замежную валюту будзе задавальняцца банкамі на рынкавых прынцыпах максімальна аператыўна і ў поўным аб’ёме.

Адпаведныя рэкамендацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь накіраваны банкам лістом ад 2011/03/29 № 31 16/99 „Аб устанаўленні абменных курсаў замежных валют“, якім прапанавана здзелкі куплі-продажу замежнай валюты паміж банкамі і суб’ектамі гаспадарання здзяйсняць па курсе, які можа адхіляцца ад афіцыйнага курса не больш чым на 10 адсоткаў.

Рэалізаваныя меры дадуць магчымасць пашырыць магчымасці банкаў задавальняць попыт беларускіх прадпрыемстваў на замежную валюту, павысяць зацікаўленасць экспарцёраў у рэалізацыі сваёй валютнай выручкі, а таксама будуць спрыяць стварэнню ўмоў, неабходных для нарошчвання дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і дасягненню замежнаэканамічнай збалансаванасці ў перспектыве».

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць