Усяго патроху88

У красавіку МУС правядзе акцыю «Дом без гвалту»

З 1 па 30 красавіка па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пройдзе прафілактычная акцыя «Дом без гвалту».
Асноўная яе мэта — дапамагчы ахвярам пазбегнуць цяжкіх наступстваў бытавога насілля і прыцягнуць насельніцтва нашай краіны да вырашэння праблем сямейнай непаспяховасці.

Як зазначаецца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, пытанні працоўнай і бытавой залежнасці адных членаў сям’і ад другіх не губляюць актуальнасці. У большасці выпадкаў жанчына пакорліва цярпіць агрэсію мужа, таму што ён утрымлівае яе і дзяцей.

Усё часцей ахвярамі сваякоў становяцца пенсіянеры, якія з-за сталага ўзросту не могуць аказаць супраціўленне або вымушаныя знаходзіцца ў залежным становішчы.

Штомесяц у тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў ідуць каля 30 тысяч паведамленняў аб сямейна-бытавых канфліктах. Аднак па-ранейшаму нярэдкія выпадкі, пра якія праваахоўныя органы даведваюцца ад трэціх асоб, бо некаторыя пацярпелыя не звяртаюцца па дапамогу.

Так, у многіх сем’ях, якія маюць імідж прыстойных, нярэдка ўчыняецца ціхае насілле. Выяўленне такіх фактаў часта ўскладняецца тым, што той, хто адчувае такое насілле, баіцца сапсаваць рэпутацыю сям’і, разбурыць бачнасць уяўнага дабрабыту і не адважваецца звярнуцца па дапамогу не толькі ў дзяржаўныя органы, але і да сваіх знаёмых, сваякоў.

Кожны чацвёрты жыхар Беларусі з агульнай колькасці загінулых у выніку забойстваў пазбаўлены жыцця сваімі сваякамі.

Падчас правядзення акцыі запланаваныя «гарачыя» тэлефонныя лініі і інтэрнэт-канферэнцыя «Жыццё без насілля» з удзелам службовых асоб дзяржорганаў і прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў. Спецыялісты раяць, як дзейнічаць у той ці іншай цяжкай сітуацыі, куды звяртацца па пытаннях сямейнай непаспяховасці або садзейнічання ў іх вырашэнні.

Каментары8

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць