На 1 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 3.045 беларускіх рублёўЕўра — 4.318,42
Расійскі рубель — 106,78
Украінская грыўна — 381,94
Кошык валют — 1.119,78
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — вырас на 30,76 рубля (0,72%), расійскага рубля — знізіўся на 0,33 рубля (0,31%), грыўны — на 0,14 рубля (0,04%). Курс кошыка валют вырас на 1,51 рубля (0,14%) у параўнанні з папярэднім днём і на 65,10 рубля (6,17%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка «еўра/долар» — 1,4182, «долар/расійскі рубель» — 28,5162, «долар/грыўна» — 7,9725.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 1 красавіка долар купляюць па 3.080–3.105 і прадаюць па 3.105–3.106 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 3.110–3.500 пры пакупцы, 3.800–4.200 пры продажы.
Каментары