Усяго патроху2222

Блогеры распрацавалі ШОС-дыету

Блогераў натхніў прыклад аглядальніка благасферы Радыё Свабода Будзіміра, які на мінулым тыдні распачаў бестэрміновую галадоўку на знак салідарнасці з палітвязнем Мікітам Ліхавідам. Адны прапануюць ШОС-дыету здароўя, паступова выводзячы з арганізму бульбу і адмаўляючыся ад чаркі і cкваркі.

Іншыя абіраюць дыету салідарнасці ў імя канкрэтнай асобы: не есці пасля 19-й на знак памяці пра 19 снежня і не ўжываць марозіва «Гоша», бо ўладальнікам брэнду з’яўляецца Генадзь Давыдзька.

ШОС-дыета здароўя стартавала 4 красавіка, як кажуць яе аўтары adelka і lippa, «у гонар здароўя і жыцця Будзіміра, а таксама ў імя будучага найхутчэйшага ШОСу», і працягнецца да 1 чэрвеня.

Патрабаванні ініцыятараў акцыі да рэжыму вельмі простыя: ШОС, 58 кг і джынсы 27 памеру ў якасці эталону.

Тым, хто хоча далучыцца, трэба выканаць чатыры простыя правілы:

1. Кожная выкураная цыгарэта — сплачаныя табою акцызы Лукашэнку. Курым рэдка і толькі кантрабандныя.

2. Кожная лішняя калорыя працуе супраць цябе і супраць суайчыннікаў — аддаляе ШОС. Рэкамендуецца чырвона-зялёная дыета: дзень — чырвоныя прадукты, дзень — зялёныя, у шабат — ежа арнаментальнага колеру.

3. ШОС-фітнэс: 3 км пешкі штодзень, штонядзелю басейн і саўна. Рэкамендуецца саўна з аднадумцамі пад ШОС-лозунгамі і размовамі.

4. Поўнае ўстрыманне ад сельскагаспадарчых працаў. Як бы ні хацелася дроваў накалоць або бульбу пасадзіць, лепш скарыстацца імпартным польскім вугалем і нідэрландскай бульбай. Хаця бульбу лепш паступова выводзіць з арганізму. Чарка і шкварка таксама жорстка не рэкамендуюцца.

Паэтка Валярына Кустава ў сваім блогу прапануе дыету салідарнасці — не такую радыкальную, як ШОС-дыету. Яна падзяляе меркаванне, што найзручней прытрымлівацца пэўных абмежаванняў дзеля нейкага канкрэтнага чалавека і абрала сабе Паэта, дзень народзінаў якога 9 ліпеня. Да гэтай даты і будзе доўжыцца яе дыета салідарнасці. Каб далучыцца, трэба найперш абраць таго, дзеля каго (у падтрымку каго) сядзеце на дыету. Далей выконваеце некалькі правілаў. Не ўжываеце беларускага і расійскага алкаголю (за выняткам — калі прыцісне — «Крамбамбулі», бо яе выпускае беларускі празаік Леанід Дайнека з сынамі, ці самагону, зробленага сябрамі, ці самаробнага віна). Не ўжываеце салодкага (перадусім марозіва «Гоша», уладальнікам брэнду якога ёсць Генадзь Давыдзька, і адпаведна не абагачаеце іншыя дзяржаўныя брэнды).

Не ўжываем беларускую касметыку перад і пасля саўнаў ды душаў (перадусім «Беліта»/ «Вітэкс»). Не ямо пасля 19-й (у знак памяці пра 19 снежня). Замяняем цыгарэты электроннымі альбо егіпецкімі з зёлкамі, якія менш шкодныя і натхняюць. Практыкуемся на трэнажорах салідарнасці: ровары, бегавыя дарожкі, баксёрскія грушы. І, натуральна, стараемся ўжываць здаровыя прадукты, думкі і настроі. П’ем шмат вады. Пажадана крынічнай ці святой — ад дэманаў.

Далучыцца да «народных» дыетаў можна ў сацыяльных сетках — праз Жывы часопіс і Фэйсбук.

Каментары22

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць