Улада1313

Сенат ЗША разглядае «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2011»

Сёлетні законапраект «The Belarus Democracy Reauthorization Act of 2011» прадугледжвае шэраг дадатковых захадаў.

Сэнат ЗША распачаў у сераду разгляд пытаньня аб падаўжэньні тэрміну дзеяньня «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі» — законапраекту, прынятага Кангрэсам у 2004 годзе.

Прэзэнтуючы названы дакумэнт, сэнатар Джон Кэры выступіў з наступнай заявай:

Мы не забыліся пра народ Беларусі — і не забудземся.

«Больш за сто дзён прайшло пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка інсцэнізаваў ашуканскія выбары, арыштаваў кандыдатаў, якія пасьмелі балятавацца супраць яго і здушыў доступ беларусаў да свабоднай прэсы і інфармацыі. Нягледзячы на тое, што ўвага міжнародных мэдыяў перамясьцілася да іншых падзеяў, мы не забыліся пра народ Беларусі — і не забудземся. Шматлікія гераічныя асобы дагэтуль марнеюць у турме, бяз доступу да сваіх сем’яў і юрыдычнай дапамогі.

Падаўжаючы пастанову аб дапамозе беларускаму грамадзтву, Злучаныя Штаты робяць, што могуць для спрыяньня свабоднаму абмену ідэямі і альтэрнатыўным лідэрам Беларусі. Беларусы маюць гэткае ж права на самакіраваньне і свабоду выяўленьня, як і іх суседзі. Нельга дазволіць апошняй дыктатуры Эўропы існаваць без адпору.

«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» закліканы спрыяць дэмакратычнаму разьвіцьцю, правам чалавека і вяршэнству закону ў Беларусі, а таксама падтрымліваць зацьвярджэньне і ўмацаваньне незалежнасьці краіны. Закон прадугледжвае выдаткаваньне неабходнай дапамогі для недзяржаўных арганізацыяў, незалежных мэдыяў, уключна з радыё і тэлевізійным вяшчаньнем на Беларусь, а таксама пашырэньне міжнародных абменаў.

Сёлетні законапраект аб падаўжэньні дзейнасьці Акту («The Belarus Democracy Reauthorization Act of 2011») прадугледжвае шэраг дадатковых захадаў.

Найбольш істотныя папраўкі да тэксту 2004 году, дзеяньне якога было працягнутае ў 2006 і 2008 гг., уключаюць:

а) рэкамэндацыю прэзыдэнту ЗША падтрымаць вяшчаньне Радыё Свабода, Голасу Амэрыкі, Эўрапейскага радыё для Беларусі і Белсату;

б) рэкамэндацыю прэзыдэнту выдзяляць адпаведныя сумы грошай на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі ў 2012—2014 гг.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы53

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

У Еўропе энергетычны крызіс. Ці будзе яна зноў купляць нафту і газ у Расіі?13

Ноччу на поўначы Беларусі назіралі паўночнае ззянне ФОТЫ

Краіны Балтыі зноў не пусцяць Роберта Фіца на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю6

З'явіліся версіі, чаму маглі затрымаць каталіцкага святара з-пад Вілейкі2

«Пасля пяцігадовай візы далі на тры месяцы». Як беларусы цяпер атрымліваюць шэнген7

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было65

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы53

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць