Грамадства

Сяргей Каваленка прыпыніў галадоўку

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка прыпыніў галадоўку пратэсту, аб’яўленую 25 сакавіка.

Як паведамляюць праваабаронцы, Каваленка цяпер знаходзіцца на лячэнні ў кардыялагічным аддзяленні віцебскай гарадской бальніцы № 1, куды трапіў пасля 10-дзённай галадоўкі ў ізалятары часовага ўтрымання. Пасля выпіскі з бальніцы ён павінен вярнуцца і адбыць арышт да канца. Тады, паводле слоў Каваленкі, галадоўка будзе адноўлена.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, віцебскі дэмакратычны актывіст Барыс Хамайда накіраваў зварот да пракурора Віцебскай вобласці, патрабуючы спыніць праследаванне актывіста, які «мае на мэце падарваць здароўе чалавека, зламаць яго як асобу, нанесці ўрон цяжарнай жонцы і шасцігадоваму сыну».

Як паведамляў БелаПАН, Каваленка быў затрыманы 24 сакавіка, калі прыйшоў да будынка мясцовай адміністрацыі з трыма вялікімі бел-чырвона-белымі сцягамі, кожны з якіх быў прыкладна паўтара на тры метры. Ён пачаў размахваць імі і выкрыкваць патрыятычныя лозунгі. Акцыя доўжылася каля 20 хвілін, пасля чаго апазіцыянера затрымалі.

25 сакавіка ён быў прыгавораны да сямі сутак адміністрацыйнага арышту. У знак пратэсту апазіцыянер аб’явіў галадоўку і галадаў усе сем дзён знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання.

Каваленка выйшаў на волю 1 красавіка і, паводле інфармацыі праваабаронцаў, праз пяць хвілін зноў быў затрыманы. На яго склалі новы пратакол — за парушэнне рэжыму адбывання ўмоўнага пакарання, якое яму прысудзілі ў маі мінулага года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем12

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць