Грамадства4949

Дактары абвяргаюць інфармацыю, што Шубіч паступіла ў бальніцу позна

Паводле запісаў у прыёмным пакоі, яна была ў бальніцы ўжо а 18.30, высветліла Еўрарадыё.

Паводле запісаў у прыёмным пакоі, яна была ў бальніцы ўжо а 18.30, высветліла Еўрарадыё. Дарэчы, Шубіч фігуруе ў спісах параненых, дастаўленых у 3-ю бальніцу, размешчаным на сайце «Нашай Нівы» а 21.26.

На наступны дзень пасля выбуху ў мінскім метро у інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра дзяўчыну, якая нібыта ляжала пад заваламі да 23-й гадзіны.

Марына Шубіч, студэнтка 5 курса БДЭУ, цяпер знаходзіцца ў 3-й гарадской клінічнай лякарні.

Карэспандэнт Еўрарадыё накіраваўся да загадчыцы прыёмнага аддзялення бальніцы, каб даведацца, а якой гадзіне дзяўчыну прывезлі на хуткай.

«Доктар піша 18:25 — 18:30.

Усе яны пачалі прыязджаць першыя ў 18:10, потым у 18:20, у 18:45. Напэўна, апошні дзесьці ў 19:20», — паказвае журнал з запісамі загадчыца аддзялення.

«Усе прыйшлі на дапамогу, з дому ляцелі ўсе медыкі сюды, як толькі пачулі. У мяне адзін павінен дзяжурыць ўрач тэрапеўт, а было разам са мной, атрымліваецца, чатыры. Два лекары прыляцелі з хаты. Хірургаў было 17, напэўна, замест трох дзяжурных».

Галоўны доктар клінікі Уладзімір Комар кажа, што інфармацыя пра дзяўчыну — хлусня.

«Гэта няпраўда.

Гэта ўсе пацвярджаюць факты. Пачынаючы ад суправаджальнага ліста хуткай дапамогі, ад фіксаванага выкліку самой хуткай дапамогі да паступлення да нас ў прыёмны пакой і да моманту пачатку аперацыі, усё дакументальна пацверджана. Тое, што распаўсюджаная нейкая хлуслівая інфармацыя, — яна не адпавядае рэчаіснасці».

Дзяўчына прыбыла ў лякарню ў вельмі цяжкім стане з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам нагі і шматлікімі раненнямі. Але цяпер, згодна са словамі медыка, пагрозы для яе жыцця няма.

Словы дактароў пацвярджае той факт, што Шубіч фігуруе ў спісах параненых, дастаўленых у 3-ю бальніцу, размешчаным на сайце «Нашай Нівы» а 21.26. Наш рэпарцёр спісваў яго асабіста каля бальніцы.

Сведчанні яе сяброўкі, якая казала, што «бачыла, як Шубіч выносілі, а 23-й гадзіне», і супрацоўніцы бальніцы, якая казала, што Шубіч даставілі позна, можна аднесці на рахунак шокавага стану людзей пасля выбуху.

Гэта не адзіны выпадак памылак у стрэсавай сітуацыі пасля выбуху. Так, нават кампетэнтныя органы спачатку памылкова ўключылі дзве асобы ў спіс памерлых і апублікавалі іх імёны.

Застаецца пажадаць спадарыні Шубіч найхутчэйшага выздараўлення, а дактарам і ратавальнікам выказаць падзяку за самаадданую працу.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць