Усяго патроху

Тураператары ўсталявалі свой курс: Br 5000 за $1

Першаю пра змены паведаміла адна з самых буйных турыстычных кампаніяў: "Tez Tour".

Афіцыйны курс валюты паводле Нацбанку складае Br 3055 за $ 1. Такім чынам, разліковы курс ад турыстычных кампаніяў на 63,7% перавышае афіцыйныя лічбы.

Але ад чацвярга ўсе разлікі ажыццяўляюцца менавіта паводле гэтага курсу. Першаю пра змены паведаміла адна з самых буйных турыстычных кампаніяў: «Tez Tour». У Беларусі з ёю працуюць некалькі турфірмаў.

Змены ў коштах пачаліся з дэфіцыту на валютным рынку. Спачатку кампаніі ўсе разлікі ажыццяўляліся паводле афіцыйнага курсу Нацбанку плюс 10% ад кошту — гэтак яны страхавалі свае эканамічныя рызыкі. Пасля шэраг тураператараў увогуле адмовіўся прымаць аплату ў беларускіх рублях, бо ў такім выпадку зрываліся дамовы з замежнымі партнёрамі. І вось сёння заява пра ўсталяванне свайго турыстычнага разліковага курсу.

На меркаванне рэдактара газеты «Туризм и отдых» Ліліі Кобзік, такога рашэння варта было чакаць. «Турыстычныя кампаніі сёння цярпяць вялікія страты. І каб хоць неяк кампенсаваць іх і стабілізаваць сваю дзейнасць, ідуць на такія, скажу шчыра, непапулярныя крокі. Відавочна, што знізіцца попыт на пуцёўкі паводле такога курсу — заробак беларускія турысты збольшага атрымліваюць у нацыянальнай валюце», — кажа экспертка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было8

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі пачалі барацьбу за маральнасць, у выніку мы можам купляць выдатнае віно танней4

Першы раз у гісторыі: у Крыме ўкраінцы знішчылі расійскую пускавую ўстаноўку і дзве гіпергукавыя ракеты2

У вёсцы пад Гроднам адбыўся моцны выбух у чатырохкватэрным доме ВІДЭА

Сталіністу з Брэста забаранілі згадваць Лукашэнку на экскурсіях3

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча11

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам4

СБУ ліквідавала кілера ГРУ і раскрыла варожую сетку2

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?17

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было8

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць