Грамадства

14 чалавек ушанавалі ўзнагародамі Аб'яднанага пераходнага кабінета

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне Крыжом Свабоды, медалямі Францыска Скарыны, «Гонар і Годнасць» і «За плённую працу на карысць Беларусі», «Няскораных» (Ларысы Геніюш), паведаміла прэс-служба АПКБ.

Фота: t.me/CabinetBelarus

Крыжом Свабоды ўзнагародзілі беларускага грамадскага дзеяча, праваабаронцу, вязня сумлення, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

Медалём Францыска Скарыны — беларускага навукоўца, грамадскага і палітычнага дзеяча, канцлера «Вольнага Беларускага Ўніверсітэта» Аляксандра Мілінкевіча.

Медалём «Гонар і Годнасць» — грамадскага актывіста, вайскоўца, дзяржаўнага дзеяча Сяргея Багукальца.

Медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць — былую палітзняволеную Марыю Калеснікаву.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:

  • украінскага дыпламата, Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Першага класа, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма;
  • украінскага палітолага, гісторыка, журналіста, дырэктара Інстытута сусветнай палітыкі Яўгена Магду;
  • украінскага царкоўнага гісторыка, дырэктара Інстытута гісторыі Царквы Украінскага каталіцкага ўніверсітэта, віцэ-рэктара па стратэгічным супрацоўніцтве УКУ, загадчыка кафедры гісторыі Царквы Алега Турыя;
  • беларускую пісьменніцу, журналістку Святлану Курс;
  • вайсковага капелана ПЦУ, настаяцеля гарнізоннага храма святога мучаніка Іаана, мітрафорнага протаіерэя Яўгена Орду;
  • беларускую і брытанскую біблістку, доктарку біблістыкі, дзяячку беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі Караліну Мацкевіч;
  • беларускую тэатральную акторку, акторку дубляжа фільмаў і аўдыякніг Крысціну Дробыш;
  • акцёра тэатра і кіно Ігара Сігава;
  • беларускую паэтку, літаратарку, вядоўцу Валярыну Куставу;
  • беларускага акцёра, вядучага Сяргея Чуба.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі26

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Гамяльчук закруціў у слоікі скрадзеныя грошы і закапаў іх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць