Грамадства

Пашыраюцца магчымасці атрымання аднаразовых субсідый на жыллё

Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў указ нумар 172, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на далейшае ўдасканаленне ўмоў і механізму аказання дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў, а таксама парадку прадастаўлення і выкарыстання службовых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Указам пашыраюцца магчымасці атрымання аднаразовых субсідый для маладых сем’яў, а таксама грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, не маюць пазачарговага права на прадастаўленне аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў. Гэтым катэгорыям грамадзян выплата аднаразовых субсідый на пагашэнне запазычанасці па льготнаму крэдыту будзе праводзіцца не ў працэсе будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання), а пасля ўводу дома ў эксплуатацыю (набыцця жылога памяшкання) роўнымі долямі ў тэрміны, устаноўленыя крэдытным дагаворам. Гэта дасць магчымасць пашырыць колькасць атрымальнікаў гэтай дзяржаўнай падтрымкі.

Дакументам здымаецца абмежаванне тэрміну звароту грамадзян (пры наяўнасці ўстаноўленых заканадаўствам падстаў) па перадачу ва ўласнасць на платнай аснове ў адпаведнасці з законам «Аб прыватызацыі жыллёвага фонду ў Рэспубліцы Беларусь» службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленых ім ва ўстаноўленым парадку да 8 красавіка 2006 года. Разам з тым службовыя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленыя пасля 8 красавіка 2006 года, па-ранейшаму не будуць падлягаць выключэнню са складу службовых і прыватызацыі.

Указам прадугледжваецца магчымасць аплаты кошту перадаваемых службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў растэрміноўку на 20 гадоў пры ўмове ўнясення першапачатковага ўзносу ў памеры не менш як 10 працэнтаў іх кошту.

Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2011 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне17

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ77

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць