Грамадства11

Салігорскія шахцёры падарылі «Нашай Ніве» талерку

У рэдакцыю «Нашай Нівы» завітаў рэдкі ў сталіцы госьць — салігорскі шахцёр. Кіраўнік прэс-службы Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Дзяніс Таўпека прыехаў у сталіцу, каб падарыць найстарэйшай беларускай газэце да стагадовага юбілею сувэнірную талерку з выявай прафсаюзнай сымболікі.

У рэдакцыю «Нашай Нівы» завітаў рэдкі ў сталіцы госьць — салігорскі шахцёр. Кіраўнік прэс-службы Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Дзяніс Таўпека прыехаў у сталіцу, каб падарыць найстарэйшай беларускай газэце да стагадовага юбілею сувэнірную талерку з выявай прафсаюзнай сымболікі. Супрацоўнікам газэты было радасна, што яна, нягледзячы на забарону распаўсюду празь "Белсаюздрук", даходзіць нават у шахты.

У Незалежнага прафсаюзу гарнякоў сёлета свой юбілей — 15-годзьдзе.

З нагоды сьвята ў Салігорскім палацы культуры адбылася канфэрэнцыя. Павіншаваць гарнякоў прыехалі калегі па прафсаюзным руху, кіраўнікі незалежных дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандар Ярашук, Сяргей Антусевіч, Генадзь Быкаў, Юры Швец, а таксама заснавальнікі і першыя актывісты НПГ. Удзельнікаў канфэрэнцыі віталі былы генэральны дырэктар «Беларуськалію» Пятро Калугін і намесьнік па ідэалягічнай працы і кадрах Анатоль Махлай.

Да юбілею актывісты-гарнякі надрукавалі адмысловыя каляндарыкі па-беларуску з актуальным лёзунгам «Толькі разам мы мацнейшыя».

Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў – найбуйнейшая па колькасьці першасная арганізацыя Беларускага незалежнага прафсаюзу. Быў заснаваны 27 сьнежня 1991 г. На сёньня ў склад НПГ уваходзяць больш за 20 арганізацыяў, што аб’ядноўваюць працаўнікоў падразьдзяленьняў, цэхаў і аддзелаў РУП «ВА «Беларуськалій». Агульная колькасьць чальцоў арганізацыі ў 2006 г. перавысіла 4200 чалавек. Старшыня арганізацыі – Мікалай Новік.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура23

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура23

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць