У часу візіту прэзідэнта ЗША ў Варшаву.
Пытанні дэмакратыі і правоў чалавека і пытанні міжнароднай бяспекі будуць у цэнтры ўвагі перамоваў прэзідэнтаў Польшчы Б.Камароўскага ды ЗША Б.Абамы ў часе яго візіту ў Варшаву.
Міністр МЗС Польшчы Р.Сікорскі ў інтэрв’ю польскаму каналу
Канцылярыя прэзідэнта Польшчы пакуль не мае дакладнага плану перамоваў прэзідэнтаў, але не выключае, што пытанне Беларусі будзе ўзнятае ў размове кіраўнікоў краінаў. Каардынатар фонду NED Ёанна Рагазіньская, кажа, што пазіцыі ЗША і Польшчы па пытанні Беларусі вельмі блізкія:
— Можна даволі ўпэўнена сказаць, што справа дэмакратыі ў Беларусі, хутчэй будзей тэмай размовы між прэзідэнтамі ЗША і Польшчы, калі Абама будзе ў Варшаве ў суботу. Польшча даволі моцна прасоўвае канцэпцыю стварэння фонду на карысць дэмакратыі. Гэта будзе прыярытэтам пад час прэзідэнцтва Польшчы ў Еўрапейскім саюзе, таксама гэтыя высілкі адназначна падтрымліваюцца ЗША.
Каментары