Свет55

Злавілі Ратку Младзіча

Ён быў знакамітым начальнікам штаба войскаў Рэспублікі Сербскай, абвінавачваецца у ваенных злачынствах у падчас баснійскай вайны.

У Сербіі злоўлены Ратка Младзіч, знакаміты начальнік штаба войска Рэспублікі Сербскай, якога абвінавачваюць у ваенных злачынствах падчас баснійскай вайны.
Працэдура экстрадыцыі арыштаванага ў Гаагу ўжо пачалася, абвясціў прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч.

Генерал Ратка Младзіч, які ўзначальваў войска баснійскіх сербаў падчас грамадзянскай вайны ў Босніі ў 1992–1995 гадах, быў схоплены ў ходзе таемнай спецаперацыі, праведзенай сіламі сербскіх спецслужбаў на тэрыторыі рэспублікі. Пра гэта абвясціў прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч.

«Ад імя Рэспублікі Сербія аб’яўляю, што рана раніцай у ходзе аперацыі, праведзенай пры каардынацыі Агенцтва па бяспецы і выведцы і Службы па выяўленні ваенных злачынстваў быў арыштаваны Ратка Младзіч. Гэтым арыштам Сербія змыла з сябе вялікая пляму», — заявіў Тадзіч, дадаўшы, што працэс экстрадыцыі ў Гаагу ўжо пачаўся.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што Младзіч быў злоўлены на сербскай тэрыторыі, але адмовіўся паведаміць канкрэтныя дэталі затрымання. Па дадзеных газеты «Вячэрнія навіны», ваенны лідэр баснійскіх сербаў быў схоплены ў вёсцы Лазарус непадалёк ад населенага пункта Зрэнянін ў 5 раніцы па мясцовым часе (6 раніцы па Мінску).

Младзіч выдаваў сябе за нейкага Міларада Комадзіча. Пераканацца ў тым, што гэты пажылы чалавек сапраўды з’яўляецца былым кіраўніком штаба войскаў Рэспублікі Сербскай, удалося пры параўнанні асаблівых прыкметаў.

Пасля затрымання быў праведзены бліц-тэст ДНК, які падцвердзіў асобу Младзіча. У цяперашні час ён знаходзіцца ў адным з аб’ектаў Агенцтва па бяспецы ў Белградскім прыгарадзе.

Адказваючы на пытанні рэпарцёраў, прэзідэнт Тадзіч адхіліў любую сувязь паміж аперацыяй і нядаўняй крытыкай галоўнага пракурора Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі (МТБЮ) Сержа Браммерца, які заявіў нядаўна, што сербскія спецслужбы робяць недастаткова для вышуку ваенных злачынцаў, у прыватнасці Младзіча. «Мы не забыліся аб неабходнасці прывесці да правасуддзя Горана Хаджыча і (…) Раткі Младзіча», — заявіў сербскі прэзідэнт. «Усе тыя, хто здзейсніў гэта (ваенныя злачынствы), будуць пакараныя незалежна ад таго, працавалі яны на дзяржаўныя структуры ці не», — дадаў ён.

Улічваючы высокі ўзровень нацыяналістычных настрояў у Сербіі, Тадзіч знайшоў патрэбным падкрэсліць, што ўсе тыя, хто хочуць «ўвесці Сербію ў палітычную нестабільнасць, будуць законным чынам пакараныя».

Пасля арышту ў ліпені 2008 года прэзідэнта баснійскай Рэспублікі Сербскай Радавана Караджыча Младзіч і прэзідэнт самаабвешчанай Рэспублікі Сербская Краіна Горан Хаджыч заставаліся самымі небяспечнымі ваеннымі злачынцамі часоў баснійскай вайны.

На іх сумленні, сцвярджаюць пракуроры МТБЮ, можа ляжаць адказнасць за гібель 200 тыс. чалавек.

Першыя абвінавачванні МТБЮ былі высунутыя супраць генерала, калі ён яшчэ ўзначальваў сербскія войскі ў Босніі, у ліпені 1995 года. Яны ўключалі ў сябе 16 пунктаў, у тым ліку адзін эпізод па абвінавачванні ў генацыдзе і тры эпізоды па «злачынствах супраць чалавечнасці», якія датычылі шматмесячнай аблогі сербскімі войскамі пад яго камандаваннем баснійскай сталіцы Сараева, ахвярамі якой сталі да 10 тыс. чалавек. Другая серыя абвінавачванняў з 20 пунктаў была прад’яўлена ў лістападзе таго ж года і тычылася разні ў Срэбраніцы, калі сербскія падраздзяленні у парушэнне статусу «зоны бяспекі», увайшлі на тэрыторыю мусульманскага анклава і забілі не менш як 7 тыс. бяззбройных мужчын- мусульман.

Пасля спынення вайны Младзіч быў звольнены ў 1996 годзе з пасады кіраўніка вайсковага штаба, у 1996 годзе знік з тэрыторыі Босніі і Герцагавіны, як толькі кантынгент НАТА абвясціў пра яго вышук з мэтай перадачы ў рукі Гаагскага трыбунала. Яго сляды афіцыйна былі страчаныя ў 2002 годзе.

Брусэль, які ацэньваў узровень кааперацыі афіцыйнага Белграда ў пытанні пошуку ваенных злачынцаў як недастатковы, быў галоўнай перашкодай на перамовах аб уваходжанні Сербіі ў Еўрасаюз, вітаў арышт Младзіча.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы, баранэса Кэтрын Эштан заявіла, што генерал Младзіч неадкладна павінен быць выдадзены Гаагскаму трыбуналу па былой Югаславіі.

«Гэта важны крок і для Сербіі, і для міжнароднага правасуддзя», — гаворыцца ў яе заяве.
«Паўнавартаснае супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам стане галоўнай умовай, якая наблізіць Сербію да ўступлення ў Еўрасаюз», — таксама паведаміла яна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе16

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект5

Трамп: Сёння ўначы загіне цэлая цывілізацыя27

Айцішніку з «Варгеймінга», якога судзілі па расстрэльным артыкуле, далі 14 гадоў5

Абрэзаў валасы, скінуў з балкона і працягваў збіваць. У Магілёве асудзілі мужчыну, які ледзь не забіў каханую на вачах у яе маці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе16

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць