Усяго патроху22

Медыкі рэкамендуюць у спёку гуляць басанож па траве

У спёку рэкамендуецца часцей бываць за горадам і пры першай магчымасці гуляць басанож па траве,
паведамілі ў аддзеле грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

На ступнях размешчана шмат кропак, якія адказваюць за работу арганізма, у тым ліку за тэрмарэгуляцыю.

Каб лягчэй пераносіць гарачае надвор’е, медыкі рэкамендуюць выконваць некалькі асноўных правіл.

У прыватнасці, адмовіцца ад салодкіх напіткаў на карысць мінеральнай вады. У яе саставе ёсць мікраэлементы, якія аднаўляюць водна-салявы баланс, паколькі менавіта соль і ваду чалавек страчвае ў спёку. У сонечнае надвор’е неабходны галаўны ўбор. Найлепш выбіраць шыракаполыя капелюшы або панамы, якія поўнасцю закрываюць галаву ад сонечных прамянёў. Яны засцерагуць ад лішку ультрафіялету скуру твару і вочы.

Калі асноўную частку дня даводзіцца праводзіць на рабоце і ў душным памяшканні, можна пакласці пад язык ледзянец. На ніжнім баку языка знаходзіцца кропка, якая стымулюе работу сардэчна-сасудзістай сістэмы і танізуе арганізм. Дапаможа арганізму і зялёны чай. Высокая тэмпература напітку прымушае арганізм пацець. Выпарваючыся з паверхні скуры, вільгаць забірае з сабой частку цяпла, і ў выніку арганізм ахалоджваецца. Лягчэй перанесці спёку дапаможа мята. Яе лісцік трэба размяць у руках і на працягу мінуты націраць ім скроні. У мяце прысутнічае ментол, які мае ахаладжальны эфект, а на скронях сасуды размешчаны блізка да паверхні скуры, і прахалода хутчэй дабярэцца да іх.

Летам лепш насіць адзенне светлых таноў, яно адбівае сонечныя прамяні. Прывычную біжутэрыю лепш замяніць упрыгажэннямі з горнага хрусталю. Гэты мінерал убірае ў сябе гарачыню, але навобмацак застаецца халодным. Тым, хто карыстаецца касметыкай, медыкі раяць выбіраць сродкі, якія не змяшчаюць масла, а крэмы на воднай аснове, якія адбіваюць ультрафіялет і не перашкаджаюць дыханню скуры.

У спёку ў арганізме асабліва хутка з’яўляюцца свабодныя радыкалы, якія разбураюць сасуды і выклікаюць дачаснае старэнне. Нейтралізуе свабодныя радыкалы вітамін С. Спецыялісты рэкамендуюць з’ядаць у дзень па дольцы лімона або па 10 ягад чорных парэчак, у якіх змешчана дзённая доза гэтага вітаміну. Аднавіць сілы ў гарачы дзень дапаможа і зялёны суп. Трэба нацерці агурок, нарэзаць зяленіва і заліць усё мінеральнай вадой.-0-

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?3

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады14

Аўтазаводца з Міханавічаў кінулі за краты за палітычныя выказванні1

У Новай Баравой будуюць новы дом з кватэрамі ад 35 квадратаў. Cамая танная — $86 тысяч2

У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee3

Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай

Трамп пажадаў Лукашэнку «мірнага года»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць