Грамадства99

Экс-прэтэндэнт Сяргей Рыжоў заклікае да нацыянальнага страйку

Былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, жыхар Віцебска Сяргей Рыжоў прапануе распачаць страйк 3 ліпеня. Мэта страйку — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленне палітвязняў і правядзеньне новых выбараў прэзідэнта.

Зварот да жыхароў Беларусі Сяргей Рыжоў распаўсюдзіў праз інтэрнэт.

У звароце гаворыцца, што «рэспубліка застыла на мяжы чарговага дэфолту і разрабавання, страты сувэрэнітэту і незалежнасці». Таму 3 ліпеня Сяргей Рыжоў заклікае ўсіх, хто гатовы супраць гэтага пратэставаць, выйсці на галоўныя плошчы ў сваіх гарадох, а з 4 ліпеня скарыстаць любую мажлівасць, каб не выходзіць на працу ці не з’яўляцца на вучобу.

Сяргей Рыжоў, які некалькі месяцаў таму абвясціў пра стварэнне Беларускай кансерватыўнай партыі «Белая Русь», прапануе ўсім суграмадзянам распаўсюджваць інфармацыю пра будучы страйк ды праводзіць агітацыйныя гутаркі пра неабходнасць мірнага пратэсту.

«Цяпер лідарам робіцца кожны грамадзянін Беларусі. І ніхто не мае права яму ў гэтым перашкодзіць!» — напісана ў звароце Сяргея Рыжова.

Падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў ён абвясціў пра сваё жаданне балатавацца на гэтую пасаду, але сышоў з выбарчай гонкі за некалькі дзён да рэгістрацыі кандыдатаў. Паводле Сяргея Рыжова, ён мусіў зрабіць гэты крок, бо на чальцоў ягонай ініцыятыўнай групы чынілі ціск, што перашкодзіла сабраць неабходную колькасць подпісаў за яго вылучэне.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў10

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі10

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў10

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць