Грамадства3333

Карыстальнікаў сацыяльных сетак паставілі на прафілактыку

Напярэдадні 15 чэрвеня з моладдзю масава праводзіліся «гутаркі».

Напярэдадні 15 чэрвеня з моладдзю масава праводзіліся «гутаркі».

Гэтак, адзін з жыхароў Віцебска, які далучыўся да суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вконтакте, паведаміў, што 14 чэрвеня яму патэлефанавалі з дэканата і папрасілі прыехаць у навучальную ўстанову. Там маладога чалавека чакалі «супрацоўнікі, якія паспрабавалі завесці канструктыўны дыялог».

Увечары 14 чэрвеня на допыт у КДБ быў выкліканы жыхар Гродна Сяргей. У позве мэтай візіту ад рукі было пазначана — «правядзенне апытання». Цікава, што замест «супрацоўніка ўпраўлення» ён надрукаваў сябе «супрацоўнікам праўлення».

Супрацоўнік КДБ пытаўся, што малады чалавек будзе рабіць 15 чэрвеня. Паказваў фота людзей, якія, верагодна, былі на галоўнай плошчы горада 8 чэрвеня. Пытаўся, ці ведае Сяргей кагосьці з іх. Ён нікога не пазнаў. Пасля маладому чалавеку паказвалі скрыншоты яго каментароў у суполцы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вконтакте. КДБіст пагражаў, што гэтага дастаткова, каб зрабіць хлапца арганізатарам несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

Супрацоўнік КДБ патрабаваў нумары тэлефонаў і адрасы знаёмых Сяргея, якія збіраліся выходзіць на наступны дзень на плошчу. Калі малады чалавек сказаў, што не ведае, спецслужбіст прапанаваў, каб ён дома паглядзеў Вконтакте і яму ператэлефанаваў. У процілеглым выпадку раніцай яго забяруць у КДБ. Сяргей даў згоду, але ў выніку так і не тэлефанаваў. І на наступны дзень яго не затрымлівалі.

Пасля Сяргею стала вядома, што аднаго з яго знаёмых выклікалі на аналагічнае «апытанне».

14 чэрвеня да Насты Валавіковай з Магілёва прыходзіла супрацоўніца пракуратуры (жанчына была ў сіняй форме, але ў разгубленасці дзяўчына не паглядзела яе дакументы).

«Мне сказалі, што я знаходжуся ў нейкім спісе. Пыталася пра бацькоў. Папярэдзіла, што ў мяне могуць быць праблемы. А мая дзейнасць можа сапсаваць будучае паступленне». Дзяўчыну папярэдзілі, што 15 чэрвеня тых, хто збярэцца ўвечары на галоўнай плошчы Магілёва, будуць фатаграфаваць. І калі сярод іх будзе заўважана Наста, «то будзе кепска».

14 чэрвеня Генеральная пракуратура звярнулася з папярэджаннем аб недапушчальнасці заклікаць праз інтэрнэт людзей «да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». «Асобы, вінаватыя ў арганізацыі або ўдзеле ў незаконных масавых мерапрыемствах, могуць быць прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці»

Народныя гулянні, да якіх заклікаюць праз сацсеткі, 15 чэрвеня прайшлі ў трох дзясятках населеных пунктаў Беларусі.

Каментары33

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага5

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты5

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду49

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця4

У Польшчы змянілі падыход да выдачы ўцякацтва для адной групы беларусаў

Старэйшага сына заснавальніка сусветна вядомага брэнда Mango затрымалі па падазрэнні ў забойстве бацькі-мільярдэра

На Мінскім планетарыі ставяць купал, ён круціцца на 360 градусаў1

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду45

Расійская разведка сцвярджае, што Украіна рыхтуе ўдары па Расіі з тэрыторыі Латвіі. Масква рыхтуе правакацыі, якіх яшчэ не бывала?17

«Калі спыняцца допыты?» Памежны камітэт прапанаваў у Threads звяртацца з пытаннямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага5

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць