Меркаванні

Голас народу супраць рэжыму: гарачая дзясятка

Калі працоўны люд у Алёшчы зьбіраецца ў бытоўку пагрэцца ці ў абедзенны перапынак, калі апошнія вясковыя навіны абсмактаны да астатняй костачкі, а дзяжурны анэкдот ужо не выклікае ўсьмешак, запаноўвае шматзначная ціша. Тады хто-небудзь з рабочых абавязкова запаліць цыгарэціну, агледзіць прысутных і рашуча кракне: — Ну, Паша, давай пра палітыку.

Калі працоўны люд у Алёшчы зьбіраецца ў бытоўку пагрэцца ці ў абедзенны перапынак, калі апошнія вясковыя навіны абсмактаны да астатняй костачкі, а дзяжурны анэкдот ужо не выклікае ўсьмешак, запаноўвае шматзначная ціша. Тады хто-небудзь з рабочых абавязкова запаліць цыгарэціну, агледзіць прысутных і рашуча кракне:

— Ну, Паша, давай пра палітыку.

Пра яе тут гавораць ахвотна. Слухаюць уважліва, аднак любое сьцьверджаньне патрабуюць падмацаваць фактамі. Жывая гутарка — не палітынфармацыя: народ хоча, каб яго пераканалі, а не «загрузілі».

Шмат чаго люд ня ведае, але ў нежаданьні ведаць іх не абвінаваціш.

Аднак залатое правіла агітацыі спрацоўвае і тут: паведамленьне ўспрымаецца настолькі эфэктыўна, наколькі яно пацьвярджае існыя меркаваньні. Напрыклад, сярод некалькіх тузінаў тэм вакол кандыдатуры «ўсенароднаабранага», якія абмяркоўваліся падчас гутарак, гітамі тутэйшае масавае сьвядомасьці можна лічыць ня больш за дзясятак:

1. «Хопіць. За 12 гадоў можна было памяняць усё да лепшага, а яно ўсё горш ды горш… Куды яшчэ пяць гадоў!..»

2. «БТ і АНТ хлусяць. Кажуць, усё добра. А мы што, ня бачым, як насамрэч?»

3. «Чыноўнікі твораць, што хочуць. Крадуць, выціраюць аб цябе ногі, зьдзекуюцца, дзяцей сваіх забясьпечваюць. Ну пасадзіў ён аднаго, ну хай дзесяць — дык іх жа тысячы! Мафія. А хто ёй кіруе?..»

4. «Усе прэзыдэнты як прэзыдэнты, вунь паказваюць, з жонкамі, а гэты адзін як воўк». (Забойна гучыць абурэньне «жанок»: «Сыноў вунь хоць з сабою бярэ, а іхнюю маці ў вёсцы кінуў».)

5. «Сын старэйшы зь ім езьдзіць. Відаць, пераемніка рыхтуе».

6. «З усімі ў замежжы перасварыўся. У Эўропу ўжо не пускаюць. З суседзямі трэба ў міры жыць».

7. «250 даляраў заробак. Ты чуў?! У каго ў нашых такія заробкі?».

8. «Гарэлка таньнейшая за закуску. Нават за камуністамі было наадварот. Спойваюць!»

9. «Панаствараў сабе міліцыі, войска, КДБ, спэцслужбаў. Усё, каб утрымаць уладу. Чулі, колькі ён ім плаціць?»

10. Нарэшце, мясцовыя праблемы — пачынаючы ад разваленага калгасу ды зношанага савецкага абсталяваньня на вытворчасьці і канчаючы кепскімі дарогамі, адсутнасьцю водаправоду й «ніякім» сельсаветам, — зьвязаныя з агульнай палітыкай дзяржавы й хлусьнёй афіцыйных СМІ, ператвараюцца ў зброю ці ня самую эфэктыўную.

Аналізуеш маласіценскі палітычны гіт-парад — і пераконваесься, што добрая яго палова ў масавых кампаніях дэмакратамі не выкарыстоўваецца.

Зь іншага боку, шэраг казырных апазыцыйных «мэсыджаў» проста не ўспрымаюцца тут:

1. На размовы пра рынак, прыватызацыю, рэформы Эўразьвяз народ практычна не рэагуе.

2. Лёзунг «Незалежнасьць!» выклікае зьдзіўленьне: мы і так незалежныя далей няма куды.

3. Што цікава, людзі не перакананыя, што нашыя суседзі жывуць лепей.

4. Пра зьніклых палітыкаў ці перайменаваньні праспэктаў проста ня ведаюць.

І галоўнае: нягледзячы на ўсё разуменьне становішча і пратэстныя настроі, людзі лічаць, што «нічога ня зьменіцца».

Пераканаць іх у адваротным можа толькі адно. Наша перамога ў 2006-м, у якой яны паўдзельнічаюць.

в.Малое Сітна

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда15

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда15

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць