Улада3030

ЕС увёў санкцыі супраць кампаній Пефціева і латарэй Прэзідэнцкага спартовага клуба

Трэцяй кампаніяй сталі «БТ Тэлекамунікацыі» — генеральны спонсар Прэзідэнцкага спартовага клуба.

Трэцяй кампаніяй сталі «БТ Тэлекамунікацыі» — генеральны спонсар Прэзідэнцкага спартовага клуба.

Міністры замежных справаў краінаў Еўрасаюза на сустрэчы ў Люксембургу пашырылі санкцыі супраць лукашэнкаўцаў. Яны замарозілі рахункі «трох кампаній, звязаных з рэжымам».

Гэтае рашэнне прынятае з мэтай узмацнення фінансавага ціску на беларускія ўлады, каб вымусіць іх спыніць рэпрэсіі і нармалізаваць адносіны з ЕС. Вырашана таксама дадаць у спіс 188-мі неўязных у ЕС беларускіх службоўцаў яшчэ некалькі бізнэсоўцаў.

Такім чынам, еўрапейскія санкцыі ўпершыню закрануць бізнэс: пад іх дзеянне падпадае набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Уладзімір Пефціеў і ягоная фірма «Белтэхэкспарт» (гандаль зброяй), а таксама маркетынгавая фірма «Спорт-пары».

Сузаснавальнікам «Спорт-пары» з’яўляецца Прэзідэнцкі спартовы клуб, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка, сын кіраўніка Беларусі.

З першых паведамленняў інфармацыйных агенцтваў было цяжка зразумець, якая трэцяя кампанія падпала пад санкцыі. Пасля высветлілася, што гэта фірма «БТ Тэлекамунікацыі» — генеральны спонсар Прэзідэнцкага спартовага клуба. А зусім не РУП «Белтэлекам» — нацыянальны аператар тэлекамунікацый — як тое спачатку напісалі некаторыя інфармацыйныя агенцтвы.

На сайце Прэзідэнцкага спартовага клуба пішацца, што «ПУП «БТ Тэлекамунікацыі» ўдзельнічае ў рэалізацыі шэрагу буйных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку звязаных з рэалізацыяй і фармаваннем высакаякаснай інфраструктуры для правядзення ў 2014 годзе ў Рэспубліцы Беларусь сусветнага першынства па хакеі».

Шырока вядомыя ў вузкіх колах «БТ Тэлекамунікацыі» адзначыліся таксама, калі прапанавалі супольна з амерыканскай фірмай GTECH спецыяльную камп’ютарную касавую сістэму, якая кантралявала б інфармацыю аб грашовых патоках залаў гульнявых аўтаматаў у Беларусі.

Што да Пефціева, то брусэльскае выданне Euobserver.com называе яго «прыватным банкірам Аляксандра Лукашэнкі». Афіцыйна Пефціеў узначальвае беларускую кампанію-экспарцёра ўзбраенняў «Белтэхэкспарт» і беларускую Федэрацыю тэніса. Выданне выказвае меркаванне, што ён таксама трымае частку акцый мабільнага аператара прадпрыемства Velcom, Прыёрбанка і Знешэканамбанка. Часопіс Forbes у 2010 годзе назваў яго другім пасля Аляксандра Лукашэнкі па багацці чалавекам Беларусі, ацаніўшы ягонае багацце на 1 мільярд даляраў.

Еўрасаюз таксама ўвёў эмбарга на пастаўку ў Беларусь зброі і матэрыялаў, якія могуць выкарыстоўвацца для падаўлення грамадства.

Рада Міністраў ЕС адзначыла тры галоўныя праблемы.

Найперш гэта палітычны пераслед, у тым ліку зняволенне экс-кандыдатаў у прэзідэнты. У тым ліку выказвае «сваю глыбокую заклапочанасць у сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання ў беларускіх турмах і настойліва заклікае ўлады паважаць міжнародныя абавязацельствы, што ўзяла на сябе Беларусь, у прыватнасці, поўную забарону на прымяненне катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання».

Па-другое, гэта парушэнні права на свабоду слова. ЕС згадвае іскі на закрыццё «Нашай Нівы» і «Народнай Волі». закрыццё «Аўтарадыё» і суд над Пачобутам.

Па-трэцяе, і гэта даволі нечакана, ЕС «заклікае Беларусь паважаць нормы дыпламатычнага імунітэту ... і спыніць запалохванне і пераслед» дыпламатычнага персаналу краін ЕС у Беларусі. Магчыма, існуюць нейкія факты, пра якія беларускія СМІ не ведаюць.

ЕС вітае рашэнне Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця адмовіцца ад праектаў з удзелам дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі.

У той жа час ЕС выказвае намер весці перамовы з беларускім бокам пра рэадмісію і спрашчэнне візавага рэжыму.

Рада Міністраў ЕС заяўляе, што ў выпадку далейшага пагаршэння сітуацыі гатовы разглядаць пытанне «аб далейшых кропкавых мерах ва ўсіх галінах супрацоўніцтва па меры неабходнасці».

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў у сваім твітары пасля прыняцця рашэнняў пра санкцыі: «Мы ўхвалілі эмбарга на гандаль зброяй і замарозілі актывы фірмаў, якія фінансуюць Лукашэнку. Ён мусіць выбраць дарогу: да дэмакратыі або ў Гаагу».

* * *

Што такое «Спорт-пары» і чым яно валодае

Закрытае акцыянернае таварыства «Спорт-пары» зарэгістравана 6 верасня 2007 года і з’яўляецца першым аператарам электронных інтэрактыўных гульняў на тэрыторыі Беларусі.

Сузаснавальнікамі «Спорт-пары» былі беларуска-англійскае прадпрыемства «Дзелавая сетка», Прэзідэнцкі спартовы клуб (узначальвае сярэдні сын Лукашэнкі — Дзмітрый), а таксама ПУП «СЕН-КО».

На сёння першыя двое застаюцца акцыянерамі таварыства. Таксама да іх далучаецца ПУП «БТ Тэлекамунікацыі».

Да «Спорт-пары» належаць наступныя латарэі: «Спортлато 5 з 36», «КЕНА», «Спорт-прагноз». Сімвалам таварыства з’яўляецца сава.

Таксама ў Беларусі існуюць латарэйныя кампаніі «Беларускія латарэі» (праводзіць перадачу «Ваша лато») і «Нацыянальныя спартыўныя латарэі» («Суперлато»).

Каментары30

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць