Меркаванні2828

Чаргінец: Месца «сучкі» Самбукі ў ложку паміж двума нармальнымі людзьмі

Старшыня беларускага Савета па маральнасці Мікалай Чаргінец, кажучы аб скандальным канцэрце расійскай порназоркі Каці Самбукі ў Мінску 18 чэрвеня, заявіў, што «гэтую сучку» раней не ведаў і не чуў. Паводле яго слоў, яе месца не на сцэне, а «у адным пакоі, у адным ложку паміж двума нармальнымі людзьмі».

«На маю думку, такія канцэрты ў любой краіне вядуць да дэградацыі грамадства. Я разумею: інтым двух людзей — гэта нармальнае, так бы мовіць, развіццё жыцця. Але калі праводзяцца вось такія патаскушныя нумары, калі дама імітуе ўсё, што заўгодна, што не павінна быць нават блізка, то гэта выклікае не толькі пачуццё пратэсту, а проста пачуццё агіды і нізасці нораваў асобных нашых дзеячаў культуры, калі можна іх так назваць. Таму, вядома, вельмі непрыемна, што такую ​​культуру спрабуюць укараніць і ў беларускае грамадства», — цытуе яго словы «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Мікалай Чаргінец не ўпэўнены, што арганізатары шоу ўзгаднілі яго ў Камісіі па процідзеянні культу гвалту, парнаграфіі і жорсткасці. «Мяне здзіўляе:

калі гэта дазволілі, то, мабыць, трэба іх памяняць месцамі з гэтай зоркай.
А калі проста прайшло міма вачэй пэўных структур, то трэба прымаць меры да арганізатараў. Мы такога не дазваляем. Нас насцярожвае тое, што пад выглядам свабоды асобы, свабоды слова часам спрабуюць пралезці вось такія шарлатаны», — сказаў ён.

Нагадаем, што Каця Самбука паказала ў Мінску шоу, якога не чакалі нават самі арганізатары.

«Для нас гэтая артыстка была ў першую чаргу спявачкай, і на сцэне яна павінна была сябе весці як мінімум у два разы прасцей», — распавялі ў клубе, у якім выступіла Каця.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ж праводзіць праверачныя мерапрыемствы, па выніках якіх будзе дадзена прававая ацэнка канцэрту. Акрамя таго, эксперты павінны будуць вызначыць, ці былі ў шоу элементы парнаграфіі.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць